Працоўная група абрала тры лепшыя эскізныя праекты памятнага знаку з 32-х, што паступілі на конкурс. Пра гэта заявіў 11 чэрвеня на круглым стале рэктар Беларускай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна. Раней Павал Якубовіч казаў, што на конкурс паступіла 60 праектаў.
Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Марзалюк падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
10 чэрвеня пайшла з жыцьця праз самагубства 43-гадовая жыхарка Гомля Алена. У яе засталіся муж, дзеці — Саша, які скончыў трэцюю клясу, і Наста — днямі атрымала атэстат за дзявятую. Суседзі кажуць, што жанчына пайшла на такі крок, бо не магла знайсьці працы.
9 чэрвеня ў суполцы «ЎКантакце» на сайце пярвічнай арганізацыі БРСМ БДУ зьявілася абвестка, у якой «таленавітых мастакоў, рэжысэраў, актораў, фатографаў» запрашалі ўзяць удзел у Нацыянальным моладзевым форуме «Таўрыда», які пройдзе ў Крыме з 16 па 31 ліпеня. 11 чэрвеня абвестка зьнікла.
У другой палове дня 11 чэрвеня каля ўезду ў рэстаран «Поедем поедим», што за 50 мэтраў ад мэмарыялу ў Курапатах, засталося ўсяго два пікетоўцы. Пабачыўшы гэта, ахоўнікі ўстановы бесьперашкодна сарвалі з агароджы плякаты абаронцаў Курапатаў.
Пратэст супраць рэстарану ля Курапатаў абмяркоўваюць рэжысэрка Вольга Мікалайчык, кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька і адна са стваральніц Віртуальнага музэю савецкіх рэпрэсій Валерыя Чарнаморцава.
На мэмарыял у Курапатах сабрана 11786 рублёў, паведаміла сёньня начальніца ўпраўленьня мастацтваў Міністэрства культуры Ірына Рахвалава
Амбасада ЗША паведаміла пра новы выпадак невядомай хваробы ў сваёй супрацоўніцы ў Гаване.
«Пункт першы — амаральнасьць, пункт другі — незаконнасьць. Мы патрабуем ад іх зьнесьці або перанесьці рэстаранна-забаўляльны комплекс».
«Мне падаецца, што яна доўга не пратрымаецца там».
Магілёўскіх рамесьнікаў пазбавілі пляцоўкі для продажу вырабаў на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Згодна з рашэньнем гарвыканкаму выстаўляць на гэтай пляцоўцы прадукцыю могуць толькі пяць гандляроў, якія праз аўкцыён набылі права арэндаваць тут месца.
На думку падпісантаў міністар унутраных справаў «ня мусіць кампрамэтаваць імідж краіны» нашэньнем формы НКВД і гамафобнымі заявамі.
За гэты год украінцы шмат езьдзілі ў Эўразьвяз, але не «пазьяжджалі». Ужо 555 тысячаў украінцаў скарысталіся магчымасьцямі «бязьвіза». 5,1 млн грамадзянаў Украіны атрымалі біямэтрычныя пашпарты.
«Ці спыніць спэкуляцыі, ці пакараць вінаватых, — кажа Зісер. — Дзяржава адмоўчваецца, МУС заявіла, што ня будзе займаць нейкую пазыцыю… Нехта ж у дзяржаве павінен адказваць за тое, што законна, а што незаконна».
Украінскі кінарэжысэр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, галадае ўжо 28-ы дзень.
На рэфэрэндуме, які адбыўся ў нядзелю ў Швайцарыі, выбарнікі адкінулі правілы, якія б забаранілі камэрцыйным банкам ствараць электронныя грошы і далі б права на эмісію выключна Цэнтральнаму банку.
Дарадца прэзыдэнта ЗША па эканоміцы Лары Кудлаў абвінаваціў прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо ў тым, што Злучаныя Штаты адмовіліся падпісваць сумеснае камюніке па выніках саміту «Вялікай сямёркі» ў Канадзе.
10 чэрвеня працягваецца пратэст супраць рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў.
Праверце, наколькі ўважліва вы сачылі за падзеямі на сайце Радыё Свабода.
«У такі рэстаран я б не пайшоў ні ў якім выпадку, нават за вялікія грошы. Ніколі», — лідэр рок-гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч выказаўся пра канфлікт вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Адкрыцьцё рэстарацыі ў ахоўнай зоне Курапатаў камэнтуюць старшыня камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Валер Варанецкі, лідэр рок-гурту «Нэйрадзюбель» Аляксандар Кулінковіч, лекар-дыетоляг Ірына Яблонская (раней Ірына Кабасакал).
32-гадовы жыхар Магілёва Пётар Міхеенка (імя зьмененае па ягонай просьбе — РС) двойчы адбываў пакараньне за наркотыкі.
Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» журналіст Марат Гаравы апублікаваў зварот да габрэяў і беларусаў, якія мелі дачыненьне да будаўніцтва рэстарану «Поедем поедим».
У сталіцы Латвіі 9 чэрвеня адбыўся Балтыйскі прайд-парад. Трохгадзінная акцыя была ўзгоднена зь мясцовымі чыноўнікамі. У маршы, які прайшоў цэнтрам горада, прынялі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек.
9 чэрвеня грамадзкія актывісты працягнулі пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якая знаходзіцца на 51 кілямэтры кальцавой дарогі за 50 мэтраў ад Курапатаў.
Радыё Свабода сабрала імёны чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія спрычыніліся да зьяўленьня каля месца масавых забойстваў забаўляльнай установы. Многія з чыноўнікаў ужо пасыходзілі, але некаторыя — як намесьніца міністра культуры РБ Ірына Дрыга, дагэтуль займаюць ранейшыя пасады.
Спроба адкрыць рэстарацыю ў Курапатах — гэта як падпісаць сабе прысуд аб банкруцтве і разбурэньні дзелавой рэпутацыі. На сваёй старонцы ў фэсубку напісаў Яраслаў Раманчук. На яго думку, ва ўмовах капіталізму і дэмакратыі ніхто з банкіраў ня даў бы крэдытаў на будаўніцтва рэстарацыі і ніхто са страхавальнікаў ня стаў бы весьці з імі справу.
Шэсьць дзён запар грамадзкія актывісты пікетавалі забаўляльны комплекс каля Курапатаў, дзе адкрыўся рэстаран «Поедем поедим». Свабода спыталася, што пра гэтае супрацьстаяньне думаюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзіць кніга Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі». Публікуем фрагмэнты гэтай кнігі. Сёньня разьдзел «Дзіцячая зона»: Выхаванкі. Валянтэрская дапамога. Рэжымная тэрыторыя. Сындром пакінутага. Выхаванцы. Справа Даната. Пастаянная занятасьць. Альтэрнатыва. Спэцвучэльні.
Увечары 7 чэрвеня актывісты «Нацыянальных дружын» разграмілі цыганскі табар у Галасееўскім парку на поўдні Кіева. Відэа яны самі выклалі ў сацыяльнай сеткі.
Суд таксама пастанавіў, што ўладальніца карціны заплаціць штраф 160 тысяч расейскіх рублёў (больш за 5 тысяч беларускіх)
Ля сьцяны забаўляльнага комплексу ў Курапатах зноў зьбіраюцца праціўнікі адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим». Гэта ўжо пяты дзень «курапацкай вахты» — пратэстоўцы не змаглі прадухіліць адкрыцьцё рэстарацыі, ды замінаюць ёй працаваць.
Старшыня незалежнага прафсаюзу рабочых радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч і бухгальтар РЭП Ігар Комлік адмовіліся пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Каля 18-й гадзіны міліцыянты затрымалі Вольгу Мікалайчык.
Умовы пэнсійнай рэформы ў Беларусі празрыстыя, якіх-небудзь зьменаў не плянуецца, заявіла прэс-сакратар Савету рэспублікі Вольга Казловіч
Выступ дзяцей зьняла на відэа маці адной зь дзяўчатак, якую абурыў такі выбар песьні.
Калі стала вядома, што сярод інвэстараў рэстарану каля Курапатаў ёсьць грошы грамадзян Ізраілю, то некаторым абаронцам і частцы камэнтатараў у інтэрнэце «ўсё стала зразумела».
Свабода папрасіла выказвацца наконт канфлікту вакол рэстарацыі ля Курапатаў блогерку Ганну Бонд, расейскага пісьменьніка Ўладзіміра Войнавіча, культуроляга Юлію Чарняўскую.
У 2001-2002 гадах цягам васьмі месяцаў амаль кожны дзень як карэспандэнтка Свабоды я прыходзіла ў Курапаты, каб паведаміць нашым слухачам і чытачам пра тое, як праходзіць кругласутачная вахта памяці. Гэта зьмяніла і маё жыцьцё, і мае ўяўленьні пра многія рэчы.
Беларускія актывісты і палітыкі пратэстуюць супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим», але мітынг пад брамай комплексу нешматлюдны: 10-15 чалавек. Дзе астатнія і якая пазыцыя палітычных партыяў?
Бабруйскую пэнсіянэрку Надзею Лукашэвіч вінавацяць у захоўваньні зброі — у яе сумачцы знайшлі каробку з 45 спартова-паляўнічымі патронамі.
На 29 чэрвеня заплянаванае адкрыцьцё мэмарыялу ахвярам нацызму ў вёсцы Трасьцянец пад Менскам. Чакаецца, што жалобную цырымонію наведаюць прэзыдэнты Аўстрыі, Нямеччыны, Ізраілю, Польшчы, Чэхіі.
Актывістка Вольга Мікалайчык, якую ўчора затрымлівалі міліцыянты пасьля пікету ў Курапатах каля рэстарацыі «Поедем поедим», заявіла Свабодзе, што мае намер сёньня зноў браць удзел у акцыі пратэсту.
У Расеі на падставе засакрэчанага міжведамаснага загаду 2014 году зьнішчаюцца архіўныя зьвесткі аб рэпрэсаваных грамадзянах СССР. Пра гэта ў лісьце дарадцы прэзыдэнта РФ і кіраўніку СПЧ Міхаілу Фядотаву распавёў дырэктар Музэю гісторыі ГУЛАГа Раман Раманаў.
Новы этап падвышэньня пэнсійнага ўзросту можа пачацца сьледам за цяперашнім. Верагодна, хочуць зраўняць «жаночы» і «мужчынскі» пэнсійныя ўзросты. Пакуль плянуецца, што да 2022 году пэнсійны ўзрост падвысіцца да 58 гадоў для жанчын і 63 для мужчынаў.
Ужо тыдзень пад высокай брамай рэстарацыі «Поедем поедим» не сьціхаюць пратэсты. Нешматлікія актывісты становяцца на шляху аўтамабіляў, якія спрабуюць заехаць усярэдзіну. Адна з актывістак нядаўна ўкусіла наведніка, а на Паўла Севярынца 8 чэрвеня склалі 5 пратаколаў.
З Новага году субсыдыі на аплату камунальных паслугаў ня змогуць атрымаць тыя, хто ўключаны ў сьпісы працаздольных, але не занятыя у эканоміцы.
Грамадзкі лідэр Зьміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў відэастрыме адказвае на пытаньні пра Курапаты і стратэгію абароны нэкропалю.
Індывідуальнага прадпрымальніка з раённага цэнтру абвінавачваюць у зьдзеках, выкраданьні чалавека і выкарыстаньні рабскай працы.
Літоўскія археолягі знайшлі парэшткі Адольфаса Раманаўскаса-Ванагаса — камандзера партызанаў, якія ад 1944 змагаліся ў Літве з савецкай акупацыяй, паведамляе BNS.
Загрузіць яшчэ