Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджанага на 8 год карупцыянэра пасьля паўгода турмы прызначылі кіраваць калгасам


Аляксандар Рымашэўскі, архіўнае фота
Аляксандар Рымашэўскі, архіўнае фота

Былы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі прызначаны дырэктарам сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Радастаўскі», піша Tut.by са спасылкай на прадстаўнікоў прадпрыемства.

«Радастаўскі» знаходзіцца ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, мае ў штаце 160 работнікаў. Раней у Радаставе быў калгас «Чырвоны партызан», якім пэўны час кіраваў бацька цяперашняга старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка. Вакульчык там ня толькі вырас, але і сустрэў будучую жонку — казаў, нярэдка прыяжджае на малую радзіму.

Аляксандар Рымашэўскі, як заявілі ў калгасе, узначальвае калгас «з учорашняга дня», але «вельмі заняты», таму ня можа даць камэнтар. Экс-кіраўнік Салігорскага раёну быў асуджаны за хабар на 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, а выйшаў праз паўгода. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

Абвінавачаньне інкрымінавала экс-старшыні Салігорскага райвыканкаму атрыманьне 16 900 даляраў хабару, Рымашэўскі на працэсе не прызнаваў сябе вінаватым, у апошнім слове назваў сваю справу сфальшаванай.

Днём пазьней па вызваленьні Рымашэўскага стала вядома, што «два-тры месяцы таму» выйшаў на волю яшчэ адзін карупцыянэр, памілаваны Лукашэнкам: былы кіраўнік Ленінскага раёну Менску Валеры Кулеш, якога затрымалі летам 2016 году.

За 2017 год асудзілі за карупцыю 0,44% беларускіх чыноўнікаў.

«Умоўна» асуджаныя. Рымашэўскі і яшчэ 5 скарумпаваных чыноўнікаў, памілаваных Лукашэнкам

«Штрафбат» для карупцыянэраў. Як былы дырэктар мясакамбінату кіраваў гаспадаркай на загад Лукашэнкі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG