Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Умоўна» асуджаныя. Рымашэўскі і яшчэ 5 скарумпаваных чыноўнікаў, памілаваных Лукашэнкам


Экс-кіраўнік Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі ў судзе. Салігорск, 23 кастрычніка 2017 году
Экс-кіраўнік Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі ў судзе. Салігорск, 23 кастрычніка 2017 году

Экс-кіраўнік Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі, які быў асуджаны за хабар на 8 гадоў, праз паўгода рашэньнем Аляксандра Лукашэнкі быў вызвалены.

У сьнежні 2017 году суд Менскай вобласьці прысудзіў чыноўніку 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Але днямі ён выйшаў на волю і рыхтуецца ўзначаліць адну з гаспадарак на Берасьцейшчыне.

Галіна Жураўкова

Галіна Жураўкова, архіўнае фота
Галіна Жураўкова, архіўнае фота

​Гэта ня першы выпадак, калі Лукашэнка дачасна вызваляе з турмы высокапастаўленых хабарнікаў. Пачалося з былой кіраўніцы справамі прэзыдэнта Галіны Жураўковай, пакаранай за крадзеж больш як 2 мільёнаў даляраў. У 2005 годзе экс-чыноўніца была асуджаная на 5 гадоў зьняволеньня, але ў турме не сядзела, бо яе памілаваў Аляксандар Лукашэнка. У выніку з прызначанага тэрміну яна адбыла толькі 4 месяцы ў сьледчым ізалятары і некалькі месяцаў пад падпіскай аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага зьехала ў Расею.

Юры Чыж

Юры Чыж, архіўнае фота
Юры Чыж, архіўнае фота

​Адзін з найбагацейшых людзей Беларусі Юры Чыж быў вызвалены ў сярэдзіне верасьня 2016 году зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Як паведамілі ў КДБ, бізнэсовец прызнаў віну і сплаціў шкоду, таму адпала неабходнасьць утрыманьня яго пад вартай. Юры Чыж знаходзіўся за кратамі ад сакавіка 2016-га, яму пагражала да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Шэраг аб’ектаў з маёмасьці Чыжа былі прададзеныя за тры месяцы да вызваленьня. Гэта значыць, што бізнэсовец хацеў ня толькі сплаціць шкоду, але і прасіць Лукашэнку аб памілаваньні, за што звычайна дадаткова патрабуецца сума, большая за ўчыненую шкоду ў 2-3 разы.

Ягор Рыбакоў

Ягор Рыбакоў, архіўнае фота
Ягор Рыбакоў, архіўнае фота

​У 2004 годзе Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць тагачаснага кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі праз факты злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжу і атрыманьня хабару. Яго асудзілі на 11 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Але дзякуючы амністыі і ўказу Лукашэнкі Ягор Рыбакоў выйшаў на волю ўмоўна-датэрмінова ў 2010 годзе.

Аляксандар Бароўскі

Аляксандар Бароўскі, архіўнае фота
Аляксандар Бароўскі, архіўнае фота

​Былы дырэктар наваполацкага прадпрыемства «Палімір» Аляксандар Бароўскі ўзначаліў канцэрн «Белнафтахім» у 2005 годзе. У 2007-м яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Разам зь ім затрымалі некалькіх кіраўнікоў канцэрну і шэрагу камэрцыйных структураў. 27 сакавіка 2008 году Вярхоўны суд прысудзіў Бароўскаму 5 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, учыненым з асабістай зацікаўленасьці, што пацягнула прычыненьне істотнай шкоды дзяржаве. У сьнежні 2008-га ён быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, і праз год яго прызначылі дырэктарам МАЗу.

Аляксандар Архіпаў

Аляксандар Архіпаў, архіўнае фота
Аляксандар Архіпаў, архіўнае фота

​4 лістапада 2013 году Аляксандра Архіпава зьнялі з пасады намесьніка генпракурора з фармулёўкай «за дзеяньні, якія дыскрэдытуюць званьне пракурорскага работніка». У 2014 годзе ён асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за атрыманьне хабару і перавышэньне службовых паўнамоцтваў. На пачатку 2016 году быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і прызначаны дырэктарам адсталага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Пятровічы», што ў Смалявіцкім раёне. Стала вядома, што была ініцыятыва дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія прапанавалі Лукашэнку вызваліць шэраг карупцыянэраў: хай спрактыкаваныя людзі ратуюць стратныя гаспадаркі.

У адміністрацыі прэзыдэнта засакрэцілі сьпіс памілаваных чыноўнікаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG