Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волі яшчэ адзін карупцыянэр, памілаваны Лукашэнкам 


Валеры Кулеш незадоўга перад затрыманьнем
Валеры Кулеш незадоўга перад затрыманьнем

Былы кіраўнік Ленінскага раёну Менску Валеры Кулеш, якога затрымалі летам 2016 году і які напісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі, выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY расказалі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.

«Ужо 2-3 месяцы, як Кулеш на свабодзе. Ні з кім на сувязь не выходзіць», — сказаў адзін з суразмоўцаў сайту. Другі сьцьвярджае, што сам бачыў экс-чыноўніка ў горадзе.

У ліпені 2016 году затрымалі экс-кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну за перавышэньне службовых паўнамоцтваў, што ўваходзіць у сьпіс карупцыйных злачынстваў.

У кастрычніку 2017-га старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што крымінальная справа ў дачыненьні Куляша перададзена пракурору. Але суд так і не адбыўся: экс-чыноўнік зьвярнуўся з хадайніцтвам аб памілаваньні да прэзыдэнта. Гэта значыць, прызнаў віну і кампэнсаваў шкоду.

Паводле вэрсіі праваахоўнікаў, чыноўнік перавысіў службовыя паўнамоцтвы з асабістай і карысьлівай зацікаўленасьці пры выкананьні функцыяў у разьмеркаваньні, разьдзяржаўленьні і прыватызацыі маёмасьці. Куляшу таксама інкрымінавалі прэфэрэнцыі падкантрольным арганізацыям на правядзеньне падрадных работ на тэрыторыі раёну.

Акрамя таго, работнікі некаторых прадпрыемстваў бясплатна працавалі на будоўлі загараднага дома чыноўніка.

Кулеш быў прызначаны кіраўніком Ленінскага раёну ў сьнежні 2009-га. Да таго часу ўзначальваў «Менскзелянбуд». Яму 51 год.

«Умоўна» асуджаныя. Рымашэўскі і яшчэ 5 скарумпаваных чыноўнікаў, памілаваных Лукашэнкам

Напярэдадні стала вядома пра памілаванага Аляксандрам Лукашэнкам экс-кіраўніка Салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага. У сьнежні 2017 году суд Менскай вобласьці прысудзіў яму 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG