Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбудсмэны Ўкраіны і Расеі дамовіліся аб наведваньнях Сянцова і Вышынскага


Перамовы паміж Тацьцянай Маскальковай (сьлева) і Людмілай Дзянісавай, 18 чэрвеня 2018
Перамовы паміж Тацьцянай Маскальковай (сьлева) і Людмілай Дзянісавай, 18 чэрвеня 2018

Сёньня ў Маскве ўпаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Тацьцяна Маскалькова і ўпаўнаважаная па правах чалавека Вярхоўнай рады Ўкраіны Людміла Дзянісава дамовіліся аб узаемным наведваньні рэжысёра Алега Сянцова ў Салехардзе і журналіста Кірыла Вышынскага ў Хэрсоне. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Аднак канкрэтная дата наведваньняў пакуль не вызначаная. Маскалькова выказала намер наведаць Сянцова разам з Дзянісавай, а таксама выказала пажаданьне наведаць Вышынскага.

Тацьцяна Маскалькова
Тацьцяна Маскалькова

Расейская амбудсмэн паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, што падчас сустрэчы з Дзянісавай яны пачалі працаваць над стварэньнем «дарожнай мапы» наведваньня грамадзян, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі ў Расеі і Ўкраіне.

Украінская амбудсмэн Людміла Дзянісава паведаміла, што адміністрацыя СІЗА ў Маскве не дазволіла ёй сустрэцца з асуджаным украінцам Раманам Сушчанкам. 15 чэрвеня Дзянісава паехала ў калёнію да Алега Сянцова, але яе не пусьцілі. Пасьля ёй было адмоўлена ў наведваньні Мікалая Карпюка.

Пасьля сёньняшніх перамоваў з Маскальковай Дзянісава паведаміла, што асабіста ўжо пабывала ў Кірыла Вышынскага. «Ён утрымліваецца ў камэры на пяць чалавек у досыць нармальных умовах, якія адпавядаюць усім нормам утрыманьня. У камэры ёсьць душ з кругласутачнай падачай гарачай вады. Ніякіх скаргаў ён не выказваў Так, безумоўна, ён хоча сустрэцца з упаўнаважаным па правах чалавека ў РФ».

Людміла Дзянісава
Людміла Дзянісава

Людміла Дзянісава выказала надзею, што працэс узаемных візытаў да асуджаных як ва Ўкраіне, так і ў Расеі атрымаецца наладзіць.

«Мы абмеркавалі сынхроннасьць нашых наведваньняў, — адзначыла яна. — Гэта вельмі важны крок. Ён, у тым ліку, будзе спрыяць аднаўленьню даверу хаця б паміж нашымі інстытутамі. Давер — гэта самае галоўнае, што павінна быць у аснове нашых візытаў. Мы праверым умовы ўтрыманьня, пераканаемся ў тым, што мы пісалі ў лістах адна да адной, што гэта сапраўды так, як ёсьць».

Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Алега Сянцова асудзілі да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму па абвінавачваньні ў арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Крыму. Сянцоў сваёй віны не прызнаў. У траўні ён абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязьняў. Сянцоў трымае галадоўку ўжо 35 дзён.

Кірыл Вышынскі
Кірыл Вышынскі

Кірыл Вышынскі арыштаваны на два месяцы, яго затрымалі 15 траўня і абвінавацілі па артыкуле 111 крымінальнага кодэкса Ўкраіны — дзяржаўная здрада. Служба бясьпекі Ўкраіны правяла ператрусы ў кіеўскім офісе агенцтва. Па вэрсіі сьледзтва, падкантрольныя Расеі мэдыяструктуры «выкарыстоўваліся краінай-агрэсарам у рамках гібрыднай інфармацыйнай вайны супраць Украіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG