Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Гішпаніі вырашылі вынесьці парэшткі дыктатара Франка з маўзалею


Франсіска Франка
Франсіска Франка

Улады Гішпаніі маюць намер пахаваць парэшткі дыктатара Франсіска Франка, якія цяпер захоўваюцца ў маўзалеі ў Даліне Палеглых пад Мадрыдам. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніцтва Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі.

Адзін зь лідэраў партыі Оскар Пуэнтэ заявіў, што эксгумацыя будзе праведзена «ў максымальна сьціслыя тэрміны». Урад краіны хоча ператварыць Даліну Палеглых у «месца прызнаньня і памяці ўсіх гішпанцаў», дадаў палітык.

Паводле прэм’ер-міністра Гішпаніі Пэдра Санчэса, у прынятай парлямэнтам рэзалюцыі 2017 году «выразна гаворыцца» пра неабходнасьць эксгумаваць парэшткі Франка і ператварыць Даліну Палеглых у мэмарыял ахвяраў фашызму. Гэта першае рашэньне Санчэса на пасадзе кіраўніка ўраду, якую палітык заняў 2 чэрвеня.

Супраць ідэі перапахаваньня выступае правацэнтрысцкая Народная партыя, створаная ў 1976 годзе былымі паплечнікамі дыктатара.

Франка кіраваў Гішпаніяй ад 1939 да 1975 году і памёр у веку 82 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG