Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes: Сям’я былога расейскага віцэ-прэм’ера мае самалёт за 70 мільёнаў даляраў


Ігар Шувалаў
Ігар Шувалаў

Сям’і кіраўніка расейскага «Внешэкономбанка», былога віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава належыць самалёт — бізнэс-джэт Gulfstream G650 коштам каля 70 мільёнаў даляраў. Гэта сьцьвярджае расейскае выданьне Forbes са спасылкай на дадзеныя дырэктарата грамадзянскай авіяцыі Люксэмбургу.

Самалёт аформлены на кампанію, на якую раней быў зарэгістраваны бізнэс-джэт Bombardier Global Express. На ім лёталі сваякі Шувалава.

Прадстаўнік Ігара Шувалава адмовіўся пракамэнтаваць гэтую інфармацыю. Крыніца Forbes, знаёмая з сытуацыяй, пацьвердзіў, што самалёт належыць сям’і Шувалава. «Магчыма, ён належыць яму (Ігару Шувалаву) не наўпрост, але эксплюатуецца ў ягоных інтарэсах», — растлумачыў ён.

Раней Фонд барацьбы з карупцыяй апазыцыянэра Аляксея Навальнага апублікаваў расьсьледаваньне пра самалёт Bombardier Global Express з нумарам M-VQBI. У расьсьледаваньні сьцьвярджаецца, што на гэтым самалёце жонка Шувалава, Вольга, возіць на выставы сваіх сабак пароды коргі. У дэклярацыі Ігара Шувалава самалёт не пазначаны. Тагачасны віцэ-прэм’ер сьцьвярджаў, што яго сямейнікі бяруць гэты самалёт у арэнду.

Шувалаў пасьля рэарганізацыі расейскага ўраду сёлета ў траўні пакінуў пасаду віцэ-прэм’ера і ўзначаліў «Внешэкономбанк».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG