Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Зянковіч пра Курапаты: «Мы павінны шукаць, як рэстаран будзе суіснаваць з мэмарыялам»


Амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч, сябра партыі БНФ, былы дэпутат Менскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў чарговы раз наведаў Беларусь і паспрабаваў разабрацца з канфліктам вакол новай рэстарацыі каля Курапатаў. У інтэрвію Радыё Свабода юрыст патлумачыў, што ня трэба заклікаць да радыкальных мераў, чаму варта паважаць правы ўласьнікаў рэстарацыі і як важна «пачуць адзін аднаго».

— Вы ўжо неаднаразова пабывалі на месцы абароны Курапатаў з таго моманту, як прыбылі ў краіну. Што вы заўважылі там?

— Апошнія тыдзень-паўтара я сапраўды спрабаваў зразумець, што там адбываецца, пабываў на пікетах. Адзін міліцыянт нават прапаноўваў скласьці на мяне пратакол, але абышлося. Сустрэўся таксама з адміністрацыяй рэстарана.

Я кансэрватар. Беларусь таксама кансэрватыўная краіна, кансэрватызм — у нашых каштоўнасьцях. Аснова любога кансэрватыўнага сьветапогляду — права ўласнасьці і павага да гэтага права.

Дык што сёньня прапануецца? Давайце забярэм у гаспадароў рэстаран, зробім музэй ці ўвогуле зруйнуем. Гэта ўсё цудоўна і, можа, добра гучыць, але гэта пытаньне ўласнасьці. То бок гаспадары маюць права на справядлівую кампэнсацыю. Ня ведаю, колькі на сёньняшні дзень каштуе гэты аб’ект, але, умоўна скажам, мільён даляраў. Значыцца, нехта гэты мільён даляраў павінен заплаціць.

Калі мы не гатовыя гэтую рэстарацыю выкупляць, то павінны шукаць нейкі кампраміс, як гэты комплекс будзе суіснаваць побач з Курапатамі

І хто? Менскі райвыканкам? Думаю, што ў бюджэце Менскага раёну такія сродкі не прадугледжаныя. Менскі аблвыканкам? Таксама падазраю, што ў вобласьці значна больш і важных, і надзённых пытаньняў, як заробкі настаўнікаў, мэдычнае забесьпячэньне, прыродаахоўныя мерапрыемствы і гэтак далей. Ды ўрэшце тая ж тэрыторыя Курапатаў, якая патрабуе інвэстыцый і ўпарадкаваньня. Пікетоўшчыкі? Я вельмі моцна сумняюся, што яны могуць дазволіць сабе такую вялікую суму.

Калі мы хочам казаць — маўляў, давайце забярэм рэстаран і тэрыторыю, то варта і казаць: «Давайце за гэта заплацім!» Калі мы за гэта плаціць не гатовыя, то грамадзтва з гаспадарамі павінны шукаць нейкія кампрамісныя варыянты. Сталася што сталася. Гаспадары гэтага аб’екта зрабілі памылку і на сёньняшні дзень ужо плацяць нэгатыўным піярам, тым, што ня толькі прадстаўнікі апазыцыі, але і прадстаўнікі ўлады і вядомыя людзі кажуць, што не паедуць туды ніколі. А гэта непасрэдныя фінансавыя страты для гаспадароў. І я лічу, што яны ўжо заплацілі за сваю памылку. І калі мы не гатовыя гэтую рэстарацыю выкупляць, то павінны шукаць нейкі кампраміс, як гэты комплекс будзе суіснаваць побач з Курапатамі, якія, безумоўна, зьяўляюцца месцам нацыянальнай трагедыі беларусаў. Яно павінна быць захавана, прызнана і дагледжана.

Юрась Зянковіч (крайні зьлева) падчас пікету ля ўрочышча Курапаты, 14 чэрвеня 2018
Юрась Зянковіч (крайні зьлева) падчас пікету ля ўрочышча Курапаты, 14 чэрвеня 2018

Мы павінны вучыцца размаўляць паміж сабой. Праблема беларускага грамадзтва — мы вельмі моцна палярызаваныя, ня ўмеем размаўляць, ня ўмеем слухаць. Адны крычаць, каб зруйнаваць, іншыя — разагнаць і пасадзіць. У выніку атрымліваецца грамадзкі канфлікт.

Мая думка — пра гэты аб’ект трэба размаўляць, шукаць кампраміс і агульнае рашэньне. Але, безумоўна, мы павінны захаваць гарантыю ўласнасьці, ніякіх пазасудовых працэсаў і працэдур не павінна адбывацца. У нас павінен быць незалежны суд, быць гарантыя правоў уласнасьці. Бяз гэтага мы не пабудуем цывілізаваную краіну. І гэтая маленькая гісторыя навокал гэтага маленькага рэстарана добра адлюстроўвае праблему беларускага грамадзтва і беларускай дзяржавы.

— Ці маеце вы ідэі, каб вырашыць канфлікт?

— Як я ўжо казаў, мяне запрасілі на тэрыторыю рэстарана. Гаспадары і адміністрацыя адкрытыя да кантакту. Яны разглядаюць пэўныя варыянты і магчымасьці. А значыцца, гэта падстава для размоваў. Я не хачу зараз агучваць нейкія ідэі, бо гэта будуць ідэі спадара Зянковіча. Але я лічу, што павінна быць шматбаковая сустрэча як прадстаўнікоў улады, так і ўласьнікаў, і пікетоўцаў, і нават прадстаўнікоў грамадзкасьці, якая зацікаўленая ў абароне Курапатаў. Павінен быць выпрацаваны кампраміс для ўсіх бакоў.

— Але ці магчыма ў гэтай сытуацыі ўсё ж прыйсьці да нечага агульнага?

— А іншага варыянту і няма. Мы павінны выкупіць тэрыторыю, калі нехта мае грошы. Калі такіх сродкаў і інвэстараў няма, як і ня будзе сродкаў, каб потым фінансаваць і ўтрымліваць музэй, што таксама будзе каштаваць шмат, то мы павінны шукаць кампраміс. Я разумею, што, хутчэй за ўсё, там дзесьці гадоў шэсьць-дзесяць таму быў карупцыйны складнік. Але на сёньняшні дзень усе дакумэнты ідэальна падрыхтаваныя. Любы незалежны суд стаў бы на бок уласьнікаў, таму што гэта іх уласнасьць, сьвятое і непарушнае права. І мы абавязаныя гэта паважаць.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Юрась Зянковіч каля рэстарацыі «Поедем поедим»
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Юрась Зянковіч каля рэстарацыі «Поедем поедим»

— А што рабіць з разрозьненасьцю сярод палітыкаў?

— Гэта праблема ня толькі палітыкі, але і ўсяго грамадзтва. У нас усё падрана на шматкі. Мы ня ўмеем слухаць, чуць, улічваць іншую думку. Нельга заўсёды быць стопрацэнтным пераможцам. У пэўных сытуацыях бывае, што ўсё ж перамагае нейкая адзіная думка. Але ў большасьці сытуацый рашэньне — кампраміс некалькіх меркаваньняў. І да таго часу, пакуль мы ня выслухаем усе зацікаўленыя бакі і ня знойдзем варыянт, які б хоць адносна задаволіў усе бакі канфлікту, мы будзем стаяць у канфрантацыі. А канфрантацыя ні да чога добрага нашу краіну не давядзе. Мы павінны шукаць шляхі паразуменьня нават з тымі, хто нам вельмі не падабаецца. Мы павінны чуць і разумець такіх людзей.

Амэрыканскі адвакат, які хоча стаць прэзыдэнтам Беларусі

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»

Дэпутатка Анісім: «Нават калі б падала з голаду, туды не пайшла б»

Лыжнік Далідовіч пра рэстаран каля Курапатаў: «Я туды дакладна не паеду бавіць час»

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Музыка Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Ставіць у такім месцы рэстаран — непрыстойна

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG