Расейскі пісьменьнік і былы савецкі дысыдэнт Уладзімір Войнавіч узяў удзел у гадзіннай «прамую лініі» у відэаэфіры рускай службы Свабоды. Ён адказаў на пытаньні Віктара Шандаровіча, Ліі Ахеджакавай, Аляксандра Філіпенкі, вядучай Алены Рыкаўцавай, маскоўскіх мінакоў, слухачоў, гледачоў і чытачоў Свабоды пра Пуціна, спадчыну Сталіна, расейскую апазыцыю, антысэмітызм у Расеі, сапраўдных і фальшывых вернікаў і свой новы раман.