Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дармаеды» ня змогуць прэтэндаваць на субсыдыі для аплаты кампунальных паслуг


З 1 студзеня 2019 году субсыдыі на аплату камунальных паслугаў ня змогуць атрымаць тыя, хто ўключаны ў сьпісы працаздольных, але не занятыя у эканоміцы. Яны будуць плаціць па поўных тарыфах. Пры гэтым чальцы іх сем’яў тэарэтычна маюць права на субсыдыі.

Права на атрыманьне безнаяўных субсыдый дадаткова далі тым, хто даглядае

  • дзяцей да 3 гадоў,
  • дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў,
  • інвалідаў 1-й групы альбо асобаў, старэйшых за 80 гадоў.

Дапамога будзе выплачвацца на падставе зьвестак Мінпрацы без патрэбы зьбіраць даведкі.

Такі ўказ № 225 падпісаў 7 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Міністар працы распавяла, калі зьявіцца база дармаедаў і як яна будзе працаваць

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG