Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінчука арыштавалі на 15 сутак за леташнюю акцыю недармаедаў


У 2017-м акцыі «недармаедаў» праходзілі па ўсёй краіне

Пінчук Зьміцер Тарасюк знаходзіцца ў ізалятары ў Пінску за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі недармаедаў, якая прайшла 26 сакавіка 2017 году.

Як распавёў пінскі праваабаронца з руху «За свабоду» Алесь Рамановіч, міліцыя па Зьмітра прыехала напярэдадні, 5 чэрвеня. Спадар Тарасюк пакінуў запіску для маці, што яго забралі адбываць 15 сутак арышту.

«У мінулым годзе ён быў удзельнікам пратэсту 26 сакавіка. Яго затрымліваў тады АМАП, узялі ў міліцыі тлумачэньні. Пасьля ён з бацькам зьехаў працаваць у Расею, і ў адсутнасьць Тарасюка над ім прайшоў суд, яму прысудзілі „суткі“. І вось, больш за год прайшло, яму ўчастковы сказаў, што мусіць адседзець 15 сутак. Учора прыехалі ды забралі Зьмітра. Выходзіць, што ўжо і дэкрэту аб дармаедах у тым выглядзе няма, але чалавек мусіць адседжваць даўні прысуд», — кажа Алесь Рамановіч.

Акцыі недармаедаў адбываліся ў многіх гарадах Беларусі ўвесну 2017 году, пасьля таго як людзям пачалі прыходзіць лісты з падатковай пра неабходнасьць сплаціць збор, празваны ў народзе «падаткам на дармаедзтва».

У выніку пратэстаў дэкрэт Лукашэнкі быў перагледжаны, і людзям пачалі вяртаць сплачаныя грошы.

Краіна дармаедаў. Спэцпраект Свабоды

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG