Перамовы з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавых працэдур зацягнуліся, заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Ісьляндыя — найменшая краіна-ўдзельніца футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі. Усё насельніцтва гэтай выспы магло б зьмясьціцца ў Горадні. На апошнім чэмпіянаце Эўропы ў Францыі Ісьляндыя дайшла да чвэрцьфіналу.
21 чэрвеня каля рэстарацыі «Поедем поедим» нясе вахту партыя БНФ. У шэрагу пікетоўцаў шмат незнаёмых журналістам твараў. Адкуль гэтыя актывісты, чаму далучыліся да пікету?
Кіраўнік ураду Новай Зэляндыі Джасінда Ардэрн стала другой у гісторыі жанчынай-кіраўніцай дзяржаўнай улады, якая нарадзіла дзіця. Першай была прэм’ер-міністарка Пакістану Бэназір Бгута, якая нарадзіла дачку ў 1990 годзе.
У лістах бацькам Гершанкоў клянецца, што не забіваў уласьнікаў кватэр.
Ігар Чарняўскі, былы начальнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, распавядае, як рэстаран «Поедем поедим» зьявіўся каля Курапат.
На прэс-канфэрэнцыі 21 чэрвеня ў Міністэрстве спорту і турызму прадстаўнік ведамства Віталь Грыцэвіч заявіў пра магчымыя зьмены ў бязьвізавым рэжыме для замежных турыстаў у Беларусі.
У рэдакцыю Радыё Свабода зьвярнуўся беларускі бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч і распавёў, што больш ня мае прэтэнзіяў да старшыні Таварыства беларускай мовы і дэпутаткі Алены Анісім.
Напярэдадні 15-й гадавіны з дня сьмерці пісьменьніка Васіля Быкава кінарэжысэр Аляксей Туровіч наведаў ягоную ўдаву Ірыну Міхайлаўну і перадаў на захоўваньне ўзнагароду за мастацкі фільм «Жоўты пясочак».
Тысячы людзей пакідаюць свае дамы на паўднёвым захадзе Сырыі — пасьля таго, як урадавыя войскі пачалі наступ на пазыцыі паўстанцаў.
Грошы, патрэбныя для вырабу і ўстаноўкі першага ў Беларусі помніка беларускаму пісьменьніку Алесю Адамовічу (1927–1994), сабралі ў поўным аб’ёме — 9 тысяч 600 рублёў.
Назінская трагедыя — адна з самых страшных старонак расейскай гісторыі ХХ стагодзьдзя, сымбаль бессэнсоўнай жорсткасьці сыстэмы ГУЛАГу. Усяго за некалькі тыдняў траўня — чэрвеня 1933 году на востраве пасярод Обі памерлі ад голаду пяць тысяч спэцперасяленцаў. Многія зь іх сталі ахвярамі людаедзтва. Зараз на ахвяраваньні ў Назіне будуюць царкву, прысьвечаную нявінным ахвярам ГУЛАГу.
Дэпартамэнт фінансавых дасьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю паведаміў, што супрацоўнікі Мазырскага міжрайаддзелу спынілі незаконную дзейнасьць сацыяльнай фінансавай сеткі «Элеўрус».
Грамадзянін Вялікай Брытаніі, які знаходзіцца ў беларускай калёніі, 20 чэрвеня абвясьціў галадоўку. Пра гэта паведаміла жонка Алана Сміта на сваёй старонцы ў Facebook.
Сацыяльная сетка кампаніі Facebook Instagram аслабляе свае абмежаваньні на відэа, спрабуючы перавабіць маладых карыстальнікаў зь YouTube.
Чэскі пісьменьнік, ляўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі Чэхіі за 2017 год Яхім Топал сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што ведае пра сытуацыю вакол Курапатаў і сочыць за яе разьвіцьцём.
Жаночыя хваробы. Жаночая «мастырка». Радзільня. Гінэкалёгія. Нежыцьцё. Інвалідныя атрады. Сьмяротнасьць. Без абсьледаваньня і без пратэзаў. Актыраваньне.
«Мы маем намер захаваць адзінства семʼяў», — заявіў прэзыдэнт у сераду, падчас нарады ў Белым доме.
20 чэрвеня — Усясьветны дзень уцекачоў. Свабода сабрала 11 фактаў пра тое, колькі ўцекачоў у сьвеце; якія нацыянальныя асаблівасьці Беларусі — хто тут шукае лепшай долі; як чэмпіянат сьвету па футболе прымусіў беларускіх памежнікаў да большай пільнасьці.
У ЗША ёсьць асаблівае фэдэральнае міністэрства, якое прадстаўляе інтарэсы вайскоўцаў, пасьля таго як яны звальняюцца са службы.
Беларускі пісьменьнік і філёзаф Валянцін Акудовіч на просьбу Радыё Свабода камэнтуе сытуацыю, якая ўзьнікла пасьля адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» ў непасрэднай блізкасьці ад урочышча Курапаты.
Парлямэнт Вугоршчыны прагаласаваў за пакет законаў, якія прадугледжваюць пакараньне за дапамогу ўцекачам і нелегальным мігрантам. Пра гэта паведамляе Reuters.
Амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч, сябра партыі БНФ, былы дэпутат Менскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў чарговы раз наведаў Беларусь і паспрабаваў разабрацца з канфліктам вакол новай рэстарацыі каля Курапатаў.
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер пацьвердзіў правядзеньне ў Брусэлі нефармальнай сустрэчы зь лідэрамі шэрагу краінаў ЭЗ па пытаньні міграцыйнай палітыкі.
Катляроў рэгулярна зьяўляўся на дзяржаўных тэлеканалах падчас асноўных палітычных кампаній, сьцьвярджаючы шырокую народную падтрымку палітыцы дзейных уладаў.
Шмат выпадкаў было, калі ў Беларусь спрабавалі трапіць наагул без пашпартоў — як кажа чыноўнік, «асабліва калі пачаліся падзеі ва Ўкраіне», калі «людзі, уцякаўшы з краіны, хапалі, што пасьпявалі».
20 чэрвеня адзначаецца Ўсясьветны дзень уцекачоў. Мы спыталі беларусаў на вуліцах Менска, ці былі б яны радыя бачыць бежанцаў у сваёй краіне.
Прэс-сакратар Камітэту дзяржбясьпекі Андрэй Яраш абяцае раскрыць падрабязнасьці карупцыйнага скандалу ў мэдыцынскай неўзабаве.
Шувалаў пасьля рэарганізацыі расейскага ўраду сёлета ў траўні пакінуў пасаду віцэ-прэм’ера і ўзначаліў «Внешэкономбанк».
Чаму загад аб скасаваньні іспытаў у гімназіі непазьбежна прыводзіць да карупцыі? Чаму трэба дазволіць прыватныя школы і хатнюю адукацыю? Як стасуецца з заявамі пра IT-краіну прымусовая падпіска на папяровыя выданьні? Пра гэта ды іншае гутарым зь пісьменьніцай Яўгеніяй Пастарнак.
Няўзгодненыя масавыя акцыі, непадпарадкаваньне супрацоўнікам паліцыі — усё гэта стала ненадоўга магчыма ў Пецярбургу 19 чэрвеня пасьля перамогі зборнай Расеі над Эгіптам на футбольным чэмпіянаце сьвету.
Цырымонія ўручэньня прэміі Васіля Быкава «За свабоду думкі» выдатным беларусам, якія праявілі сябе ў грамадзкай ці творчай дзейнасьці на карысьць Бацькаўшчыны, адбудзецца 23 чэрвеня. Пра гэта Свабодзе заявіў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
«Алясандар Яцко, намесьнік міністра, нічога па факце не сказаў, ці будзе рабіць Міністэрства культуры штосьці ў сытуацыі з Курапатамі». Намесьнік міністра размаўляў з абаронцамі Курапатаў па-расейску.
Амаль праз тыдзень адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе, які праходзіць у Расеі, у Менску зьявілася некалькі пляцовак, на якіх можна паглядзець гульні на вялікім экране.
У Горадні, у памяшканьні неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, стварылі фан-зону да чэмпіянату сьвету па футболе. Там беларускія палякі заўзеюць за зборную Польшчы. Але ня толькі палякі, і ня толькі за палякаў.
Эўропа і ЗША не вызнаюць адны і тыя ж каштоўнасьці, заявіў у аўторак прадстаўнік францускага ўраду Бэнджамін Грыво.
7 пратаколаў на пікетоўцаў рэстарану «Поедем поедим» каля Курапатаў склалі супрацоўнікі ДАІ толькі за першыя 4 гадзіны пікетаваньня 19 чэрвеня. Сёньня вахту каля Курапатаў несьлі актывісты руху салідарнасьці «Разам» ды іншых арганізацый.
Ва Ўкраіне актывісты пры падтрымцы Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музэю Ўкраіны распрацавалі электронную «Кнігу памяці загінулых за Ўкраіну».
Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС гораду. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы — ці ў суд, ці зноў у міліцыю.
Улады Гішпаніі маюць намер пахаваць парэшткі дыктатара Франсіска Франка, якія цяпер захоўваюцца ў маўзалеі ў Даліне Палеглых пад Мадрыдам.
Польскі рэжысэр, сцэнарыст, філёзаф і пісьменьнік Кшыштаф Занусі выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 18 чэрвеня, што Амэрыка не будзе «лягерам мігрантаў». Ён абвінаваціў дэмакратаў у нежаданьні супрацоўнічаць з адміністрацыяй у распрацоўцы іміграцыйнага заканадаўства.
У Кіеве на 82-м годзе жыцьця памёр Іван Драч — вядомы ўкраінскі паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, драматург.
Сям’я памерлага ў бальніцы жыхара Бабруйску дамагаецца завядзеньня крымінальнай справы. Сваякі мяркуюць, што ў сьмерці мужчыны вінаватыя лекары, і патрабуюць абʼектыўнага разгляду.
Кожны раз там адкрываецца новы сьвет: у думках героя, у целе, на вуліцы, у архітэктуры, у людзях, у холадзе, у ветры, нават у захаваньні маткаштоўнасьцяў, калі так можна назваць вяроўку для шыбеніцы.
Раней у Радаставе быў калгас «Чырвоны партызан», якім пэўны час кіраваў бацька цяперашняга старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.
Чыноўнікі адрэагавалі на пратэст Алены Грынько і Аксаны Філіпенкі, якія праз штучна створаныя камунальныя бар’еры два тыдні трымалі галадоўку. Яны напісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пазбавіць іх беларускага грамадзянства.
Дзьвюх жанчын у Курапатах 31 траўня прыехалі затрымліваць каля 20 мужчын у цывільным і некалькі начальнікаў міліцыі.
Былы кіраўнік Ленінскага раёну Менску Валеры Кулеш, якога затрымалі летам 2016 году і які напісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі, выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY расказалі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.
Мастак Дзяніс Лапацін зьехаў з Расеі, баючыся крымінальнага перасьледу за малюнак, у якім дэпутатка і былая пракурорка анэксаванага Расеяй Крыму Натальля Паклонская пазнала сябе.
Загрузіць яшчэ