Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ерка Новай Зэляндыі нарадзіла і сыходзіць у дэкрэт. На шэсьць тыдняў


Джасінда Ардэрн
Джасінда Ардэрн

Кіраўнік ураду Новай Зэляндыі Джасінда Ардэрн стала другой у гісторыі жанчынай-кіраўніцай дзяржаўнай улады, якая нарадзіла дзіця, паведамляе Бі-Бі-Сі. Першай была прэм’ер-міністарка Пакістану Бэназір Бгута, якая нарадзіла дачку ў 1990 годзе.

37-гадовая Ардэрн — самая маладая прэм’ерка Новай Зэляндыі ад 1856 году. Прэм’ерка нараджала ў бальніцы Оклэнду праз чатыры дні пасьля меркаванага дня родаў. У прэм’еркі — дзяўчынка, гэта яе першае дзіця.

Джасінда Ардэрн мае намер узяць адпачынак для догляду за дзіцем на шэсьць тыдняў. Падчас яе адсутнасьці абавязкі кіраўніка ўраду будзе выконваць віцэ-прэм’ер Ўінстан Пэтэрс. Ардэрн паабяцала працаваць з урадавымі дакумэнтамі дома.

Ардэрн разьмясьціла пост у «Інстаграме», у якім гаворыцца, што яна і яе партнэр цяпер адчуваюць тыя самыя пачуцьці, што і іншыя бацькі, і вельмі ўдзячныя людзям за дабрыню і цёплыя пажаданьні.

Джасінда Ардэрн узначальвае Лейбарысцкую партыю краіны.

На ўсеагульных выбарах 23 верасьня 2017 году Лейбарысцкая партыя атрымала 46 месцаў, павялічыўшы сваё прадстаўніцтва на 14 дэпутатаў.

У кастрычніку 2017 году Ардэрн стала самай маладой жанчынай у сьвеце на пасадзе кіраўніка ўраду. Ардэрн — трэцяя ў гісторыі Новай Зэляндыі жанчына-прэм’ерка пасьля Джэні Шыплі (1997-1999) і Гэлен Кларк (1999-2008).

У канцы студзеня 2018 году Ардэрн абвясьціла, што яна цяжарная ад свайго партнэра Кларка Гейфарда і чакае нараджэньня дзіцяці ў чэрвені.

«Я ня першая жанчына, якая працуе і мае дзіця. Многія рабілі ўсё гэта да мяне», — сказала Ардэрн у інтэрвію Новазэляндскаму радыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG