Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Башара Асада пачалі наступ на паўднёвым захадзе Сырыі


Танкі войска Асада. Архіўнае фота.
Танкі войска Асада. Архіўнае фота.

Тысячы людзей пакідаюць свае дамы на паўднёвым захадзе Сырыі — пасьля таго, як урадавыя войскі пачалі наступ на пазыцыі паўстанцаў.

Па дадзеных базаванага ў Лёндане Сырыйскага цэнтру маніторынгу правоў чалавека, за апошнія 48 гадзін каля 12 500 чалавек пакінулі кантраляваныя апазыцыяй раёны.

Ваенныя дзеяньні перамясьціліся на паўднёвы захад пасьля таго, як войскі Башара Асада занялі апазыцыйныя анклявы пад Дамаскам і ў правінцыі Хомс.

Наступ вядзецца на тэрыторыі, абвешчаныя зонамі дээскаляцыі ў адпаведнасьці з дамоўленасьцямі паміж Расеяй і ЗША. Вашынгтон папярэдзіў, што ён прыме «цьвёрдыя і адэкватныя меры» ў адказ на парушэньні зон дээскаляцыі.

Канфлікт у Сырыі пачаўся ў сакавіку 2011 году. Па дадзеных ААН, у ходзе канфлікту загінула больш за 400 тысяч чалавек, больш за 10 мільёнаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. 4,8 мільёна чалавек знайшлі прытулак за межамі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG