Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Instagram запусьціў новы сэрвіс для доўгіх відэа


Сацыяльная сетка кампаніі Facebook Instagram аслабляе свае абмежаваньні на відэа, спрабуючы перавабліваць маладых карыстальнікаў з YouTube.

Сэрвіс Instagram пацьвердзіў зьяўленьне функцыі загрузкі вэртыкальных відэа працягласьцю да гадзіны.

Для большасьці карыстальнікаў павялічваецца працягласьць відэароліка Instagram ад адной хвіліны да 10 хвілін, акаўнты зь вялікай аўдыторыяй змогуць публікаваць відэа працягласьцю да гадзіны.

Відэа будзе даступнае праз Instagram або новую праграму пад назвай IGTV. Праграма зьявіцца ў крамах Apple і Android у найбліжэйшыя тыдні.

Instagram — сацыяльная сетка, заснаваная на абмене фатаздымкамі. Яна дазваляе карыстальнікам рабіць фота, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць. Колькасьць карыстальнікаў сацыяльнай сеткі, заснаванай у 2010 годзе, дасягнула мільярда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG