Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьбіраецца ў нядзелю на надзвычайны саміт


Жан-Клёд Юнкер
Жан-Клёд Юнкер

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер пацьвердзіў правядзеньне ў Брусэлі нефармальнай сустрэчы зь лідэрамі шэрагу краінаў ЭЗ па пытаньні міграцыйнае палітыкі.

Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Я зьбіраю неафіцыйную працоўную нараду па праблемах міграцыі і прадстаўленьня прытулку ў Брусэлі ў нядзелю, для працы з групай кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў, зацікаўленых у пошуку эўрапейскіх рашэньняў напярэдадні саміту ЭЗ» — напісаў Юнкер.

Прэзыдэнт Эўракамісіі не паведаміў, лідэры якіх менавіта краін будуць удзельнічаць у сустрэчы.

Італьянскія СМІ сёньня паведамілі, што на сустрэчу ў нядзелю прыедуць кіраўнікі Францыі, Нямеччыны, Італіі і Гішпаніі, а таксама прэм’ер Баўгарыі, якая зараз старшынюе ў ЭЗ, і канцлер Аўстрыі, да якой старшынёўства пяройдзе з 1 ліпеня.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль спрабуе дамагчыся заключэньня двухбаковых пагадненьняў з эўрапейскімі партнэрамі, каб вырашыць праблему прыёму ўцекачоў, ужо зарэгістраваных у іншых краінах ЭЗ. Гэта дазволіць Мэркэль палагодзіць супярэчнасьці зь міністрам унутраных спраў Нямеччыны Горстам Зэегофэрам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG