Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэланія Трамп зноў зьявілася на публіцы


Мэланія і Дональд Трамп.
Мэланія і Дональд Трамп.

Раней прэзыдэнт ЗША раскрытыкаваў СМІ за публікацыю пра першую лэдзі пасьля яе шпіталізацыі, паведамляе Голас Амэрыкі.

Першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп зьявілася на публіцы ўпершыню пасьля таго, як месяц таму яна мела хірургічную працэдуру эндакрыналягічнага характару.

У сераду першая лэдзі суправаджала прэзыдэнта ў ходзе наведваньня штаб-кватэры Фэдэральнага агенцтва ў справе ліквідацыі надзвычайных сытуацый, дзе прэзыдэнцкая пара праслухала брыфінг пра ўраганны сэзон 2018 году.

«У яе быў няпросты пэрыяд, але яна адчувае сябе добра», — сказаў прэзыдэнт напачатку сустрэчы.

Першая лэдзі ўстрымалася ад якіх-небудзь камэнтароў.

Адсутнасьць Мэланіі Дональд Трамп на публічных мерапрыемствах спарадзіла розныя кансьпіралягічныя тэорыі ў інтэрнэце. Яны былі абвергнутыя як прэзыдэнтам, так і самой першай лэдзі.

За некалькі гадзін да сустрэчы ў Фэдэральным агенцтве ў справе ўрэгуляваньня надзвычайных сытуацый Трамп зноў раскрытыкаваў СМІ, назваўшы іх «несумленнымі» і «бруднымі» ў адносінах да яго жонцы.

Прэзыдэнт заявіў, што першая лэдзі «адчувае сябе вельмі добра», і абвінаваціў СМІ ў распаўсюдзе несапраўдных дадзеных аб яе стане і месцазнаходжаньні пасьля заканчэньня яе пяцідзённага знаходжаньня ў клініцы.

Таямніца першай лэдзі: Мэланія Трамп стала самай «закрытай» гаспадыняй Белага дому

Прэсавая сакратарка Мэланіі Трамп Стэфані Грышэм пацьвердзіла ў мінулую нядзелю, што першая лэдзі ня будзе суправаджаць прэзыдэнта ў ходзе саміту «Вялікай сямёркі» ў Канадзе і сустрэчы з паўночнакарэйскім лідэрам у Сінгапуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG