Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пікету каля рэстарацыі «Поедем поедим» зноў затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык


Вольга Мікалайчык

Каля 18-й гадзіны міліцыянты затрымалі Вольгу Мікалайчык. «Гэта адбылося каля яе ўласнага дому, куды я падвёз яе пасьля акцыі», – сказаў Свабодзе актывіст Леанід Кулакоў.

Паводле Кулакова, Вольгу Мікалайчык забралі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі для складаньня пратаколу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Сёньня, 8 чэрвеня, Вольга Мікалайчык зноў пікетавала рэстарацыю «Поедем поедим» каля Курапатаў. 7 чэрвеня актывістку ўжо затрымлівалі. Тады на яе склалі некалькі пратаколаў і папярэджвалі, каб больш ня брала ўдзелу ў акцыях пратэсту супроць дзейнасьці рэстарану.

Вольга Мікалайчык казала, што будзе і далей пікетаваць рэстарацыю, якую называе «Кабак на костках».

«Для іх „паедзем паядзім“, а для нас, значыць, „паедзем пасядзім“? Нас хочуць запалохаць штрафамі і суткамі? Ня будзе гэтага. Ня будзе тут працаваць гэты кабак», — казала ў камэнтары для Свабоды за гадзіну да затрыманьня Вольга Мікалайчык.

Каля 20-й гадзіны Вольгу Мікалайчык выпусьцілі з пастарунку, склаўшы два пратаколы.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG