Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быкаў на Свабодзе: кніга і больш за 6 гадзінаў аўтарскага чытаньня «Доўгай дарогі дадому»


19 чэрвеня — дзень народзінаў Васіля Уладзімеравіча Быкава, народнага пісьменьніка Беларусі, духоўнага лідэра апошняй хвалі нацыянальнага адраджэньня, якая прывяла да Незалежнасьці.

«Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю „Свабоду“. Тое стала звычаем і патрэбай душы» — казаў Быкаў, калі ўжо быў вымушаны жыць на чужыне. Але пісьменьнік быў ня толькі слухачом, але і аўтарам Свабоды, ягоныя меркаванььні рэгулярна гучалі на хвалях радыё, зьяўляліся на сайце.

Радыёпубліцыстыка Быкава, а таксама рэпартажы і камэнтары карэспандэнтаў Свабоды, якія паказваюць стаўленьне да Васіля Быкава ўлады і народу, былі сабраныя ў кнізе «Быкаў на Свабодзе», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» двума выданьнямі.

Апошняе выданьне (2005) уpdf-фармаце можна спампаваць тут.

У 2002 годзе у Празе Быкаў начытаў перад мікрафонам свае ўспаміны, якія потым выйшлі кнігай «Доўгая дарога дадому». Гэты запіс, які складаецца з 40 фрагмэнтаў і доўжыцца 6 гадзінаў 22 хвіліны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG