Рэпартаж Свабоды з пункту пропуску «Красная Горка» на шашы М-1, дзе расейскія памежнікі плянуюць з 6 лютага разгарнуць памежную зону і дзе ўжо адноўлены пашпартны кантроль.
«Сёньня нечакана, без усялякіх прычын мяне выклікалі на камісію з 20 чалавек і абвясьцілі, што за 5 парушэньняў, ШЫЗА і ПКТ мяне накіроўваюць у турму на 3 гады».
МЗС Літвы апублікаваў вынікі апытаньня, у якім 20% літоўцаў назвалі Беларусь непрыязнай краінай, ад якой можа быць пагроза Літве. Больш нэгатыўнае стаўленьне толькі да Расеі: яе назвалі непрыязнай 67% апытаных.
Галіна Ігнатовіч зьбіраецца працягваць дамагацца кампэнсацыі за знос свайго дому ў Менску.
Абласны суд не задаволіў скаргі лідзкага актывіста Валерыя Мінца на рашэньне Лідзкага раённага суду, паводле якога ён быў аштрафаваны за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году на пяць базавых велічынь — 105 рублёў.
У Берасьцейскім абласным судзе адбыўся разгляд справы паводле касацыйнай скаргі актывіста Яўгена Скрабутана на рашэньне Ленінскага раённага суду Берасьця, якім яго аштрафавалі на 105 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Свабода пагутарыла зь лідэрам суполкі, што выступае за тое, каб у Расеі тудаўлянаў лічылі беларусамі, і з этнографам.
Прадпрымальнік Уладзімер Рамановіч, уладальнік брэнду «Беларусам», пад якім прадаюцца рэчы зь беларускім арнамэнтам, абвясьціў збор сродкаў на судовыя выдаткі.
У адміністратара суполкі «Мая краіна Беларусь» у сацыяльных сетках берасьцейскія мытнікі канфіскавалі сёньня 7200 налепак з нацыянальнай сымболікай.
У перадачы «Толькі жанчыны» дэкрэт пра дармаедаў абмяркоўваюць дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі, каб ён адмяніў дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», а таксама кіраўніца грамадзкай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.
Беларускі гісторык Зьміцер Дрозд апублікаваў у інтэрнэце расейскамоўную кнігу «Бунт ботаников». Бясплатна спампаваць яе можна з сайта Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру. Дрозд — былы палітвязень, быў асуджаны на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму пасьля «Плошчы» 2010 году, але выйшаў на волю ў жніўні 2011-га.
Вінаватым за памылковае налічэньне «жыровак» у адным з інтэрнатаў Магілёва зрабілі работніка камунальнай службы, які здымаў паказаньні зь лічыльніка электраэнэргіі.
Гарадзенскі ўладальнік шынамантажу «Пятае кола» разьмясьціў у сацсетках рэкляму, у якой за свае паслугі гарантуе 20% зьніжкі, калі кліент прад’явіць «ліст шчасьця», які атрымаў з падатковай інспэкцыі.
Жлобінскі раённы суд 31 студзеня разглядаў пазоў КСУП «Чырвонабярэскі» з подпісам дырэктара Карэна Мурадзяна на высяленьне са службовага дома былога галоўнага эканаміста, а пазьней начальніцы жывёлагадоўчага комплексу Ніны Кароль.
У Гомелі гарадзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 5 лютага адкрывае Цэнтар беларускай мовы.
Cябра «Моладзі БНФ» Мікіта Краснакуцкі даслаў зварот у пракуратуру з просьбай правесьці праверку 5 расейскіх шавіністычных рэсурсаў на прадмет адпаведнасьці нормам аб недыскрымінацыі і недапушчэньні распальваньня нацыянальнай варожасьці.
Аляксандар Васюковіч атрымаў ад Сьледчага камітэту Расеі ліст з патрабаваньнем зьявіцца ў сьледчы аддзел Таганскага раёну ў Маскве і даць пісьмовыя тлумачэньні пра матэрыялы праверкі яго работ з выставы «Прямой взгляд», што праходзіла ў Маскве ў верасьні 2016 году.
Журналісту Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу Віталю Сізову, якога ўначы затрымалі менскія міліцыянты, загадана цягам дня пакінуць Менск.
31 студзеня судовая калегія ў крымінальных справах Менскага абласнога суду разгледзела апэляцыю Івана Барбашынскага, брата памерлага ў Жодзінскім СіЗА Ігара Барбашынскага, які рашэньнем суду Слуцкага раёну быў асуджаны на 2 гады «хатняй хіміі».
Другая частка, як і першая – пераагучка і мантаж фільма «Волк з Уол-Стрыт» зь Леанарда дзі Капрыё ў галоўнай ролі. Абедзьве прысьвечаныя «Дэкрэту аб дармаедах».
Грамадзкая арганізацыя «Альтэрнатыва» ладзіць у цэнтры Менску флэшмоб на тэму новых падаткаў.
Менгарвыканкам зрабіў афіцыйны камэнтар да сытуацыі з пратэстам жыхаркі сталіцы Галіны Ігнатовіч.
У кампаніі-забудоўніку «Тапас» пракамэнтавалі сытуацыю зь сёньняшнім пратэстам Галіны Ігнатовіч.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, які ў рэйтынгу БелаПАН названы беларусам 2016 году, расказаў Свабодзе, як ставіцца да яго вулічнай дзейнасьці жонка Наста, а таксама на якой пасадзе малады палітык бачыць сябе ў незалежнай Беларусі.
Зранку 31 студзеня жанчына забралася на будаўнічы кран у менскім раёне Лебядзіны, паведамляюць беларускія СМІ. Яна пагражала скінуцца, калі ейнай сям’і не дадуць справядлівую кампэнсацыю за знос жытла, ды ратаўнікі ўгаварылі яе зьлезьці.
Праз абвастрэньне баёў ля гораду Аўдзееўкі Данецкай вобласьці цягам дня рыхтуюцца эвакуяваць да 8 тысяч чалавек.
У рэйтынгу «Свабода ў сьвеце — 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House Беларусь залічаная да несвабодных краінаў.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН вызначыла беларуса году ў выніку апытаньня 60 беларускіх экспэртаў самых розных кірункаў дзейнасьці і поглядаў.
За апошнія 15 гадоў гарадзенскія ўлады не далі дазволу на правядзеньне ніводнай акцыі апазыцыі.
1000 подпісаў супраць дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» у Галіны Сьмірновай забралі 29 студзеня неўзабаве пасьля яе сустрэчы з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Віталём Уласевічам.
Абнавіць візы ў Менску могуць толькі тыя грамадзяне, чые візы скончыліся менш як 12 месяцаў таму, але ёсьць выняткі.
У бабруйскую міліцыю прафсаюзную актывістку Галіну Сьмірнову запрасілі, каб вярнуць подпісы. Пра гэта актывістка паведаміла перад візытам у пастарунак.
Зь пісьменьнікам і гісторыкам Ўладзімерам Арловым, які завітаў у праскую тэлестудыю Свабоды, гутарым пра фатальных жанчын і мужчын беларускай гісторыі, эротыку ў гістарычнай прозе і драматычнае каханьне вядомых беларусаў.
Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Яакоў Аўрагамі падзякаваў беларускім уладам за выкрыцьцё зламысьнікаў, якія аблілі фарбай мэмарыяльны знак «Габрэям — ахвярам нацызму».
Каля двух дзясяткаў чалавек сабраліся каля будынку Мінэканомікі ў Менску, дзе праходзіць пасяджэньне працоўнай групы па пытаньнях дзейнасьці ІП пры грамадзка-кансультатыўнай радзе па разьвіцьці прадпрымальніцтва.
У гэтай падборцы важныя публікацыі «Свабоды», якія вы маглі прапусьціць.
30 студзеня ў Менскі гарвыканкам падалі заяўку на правядзеньне 15 сакавіка «Маршу недармаедаў» супраць дэкрэту прэзыдэнта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
Акцябрскі раённы суд 30 студзеня пачаў разгляд адміністрацыйнага пратаколу на дробнае хуліганства, складзены лейтэнантам міліцыі Арцёмам Доўбікам у дачыненьні жыхаркі райцэнтру, актывісткі АГП і лідэркі «Маладых дэмакратаў» Алены Луцковіч.
Беларускія прадпрымальнікі разважаюць, ці сапраўды меў Аляксандар Кныровіч дачыненьне да карупцыйнай схемы, пра выкрыцьцё якой абвясьціў КДБ?
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у эканоміцы Беларусі на сьнежань 2016 году было занята 4,3813 млн чалавек. А зарэгістраваных беспрацоўных было толькі 35,3 тысячы чалавек — гэта 0,8% эканамічна актыўнага насельніцтва.
У Нямеччыне на 107-м годзе жыцьця памерла Брунгільда Помзэль, былая асабістая сакратарка міністра народнай асьветы і прапаганды Трэцяга Рэйху Ёзэфа Гёбэльса, паведамляе «Нямецкая хваля». Яна была адной з апошніх, хто асабіста ведаў галоўных нацысцкіх злачынцаў.
Зранку 30 сьнежня ў Менску прайшло разьвітаньне з народным артыстам Беларусі, сьпеваком Аляксандрам Ціхановічам, які памёр 28 сьнежня ва ўзросьце 64 гадоў.
30 студзеня ў Мінэканомікі адбудзецца пасяджэньне рабочай групы ў пытаньнях дзейнасьці прадпрымальнікаў, на якім будзе разглядацца ініцыятыва ІП у спрашчэньні дакумэнтазвароту і ўвядзеньні спэцыяльнага падатковага рэжыму для розьнічнага гандлю.
У Фрунзенскім судзе Менску абвясьцілі прысуд бізнэсоўцу, былому ўладальніку «Мотавела» і прадстаўніку аўстрыйскага інвэстара ў менскі завод кампаніі ATEC Investment Аляксандру Мураўёву.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч атрымаў позву ў ДАІ, дзе 30 студзеня а 19.00 адбудзецца разгляд здарэньня з удзелам ягонай машыны і супрацоўніцы сэктару прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Менску Людмілы Клыгі.
У ААН падкрэсьліваюць, што амэрыканскія ўлады старанна правяраюць патэнцыйных уцекачоў.
Дзясяткі тысяч людзей выйшлі 29 студзеня на вуліцы больш як 15 амэрыканскіх гарадоў, выступаючы супраць новых іміграцыйных абмежаваньняў, уведзеных прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
Народны майстар, аўтар драўляных скульптур Іван Супрунчык зь вёскі Цярэблічы на Століншчыне робіць помнік габрэям, расстраляным у 1942 годзе ва ўрочышчы Хабішчы пад Альшанамі.
Антон Луцкевіч — грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР, аўтарам трэцяй устаўной граматы, прэмʼер-міністрам БНР.
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч у пачатку студзеня ініцыяваў збор подпісаў за перайменаваньне вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў.
Загрузіць яшчэ