Ці скарыстаецца Расея новай хваляй пратэстаў у Беларусі? Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст
Як паводзіць сябе ўлада і якую ролю адыгрывае апазыцыя ў цяперашніх пратэстах? Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст
20 лютага бацькі беларуса Міхася Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ў Кіеве — Ніна і Міхаіл Жызьнеўскія з Гомеля, якія знаходзяцца цяпер ва Ўкраіне, падпісалі за сына неабходныя дакумэнты на атрыманьне ім грамадзянства Ўкраіны. Пасьмяротна.
У Горадні ўтворана новае грамадзкае аб’яднаньне «Супольнасьць палякаў Беларусі». На ўстаноўчым сходзе прысутнічала 71 асоба. Гэта вынік канфлікту былога кіраўніка Саюзу палякаў Мечыслава Яськевіча з новаабраным кіраўніцтвам на чале з Анжалікай Борыс.
Гомельскі гарвыканкам вызваліў ад сплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў беспрацоўнага гамельчука Аляксандара Сямёнава. Сямёнаў аспрэчвае ў судзе патрабаваньне падатковай інспэкцыі Цэнтральнага раёну на выплату такога збору.
19-гадовага Леаніда Карпечанку асудзілі на 2,5 гады, а 18- гадовага Аляксея Мітрафанава — на 1,5 турмы. Непаўналетняму Станіславу Панамарэнку далі паўтара года з адтэрміноўкай на два гады. Яго вызвалілі з-пад варты.
Беларуская талерантнасьць існуе ў вельмі вузкіх межах і са зьместам, супрацьлеглым першапачатковаму. Колькі адсоткаў беларусак і беларусаў пагадзіліся б жыць побач з самімі сабой?
Актывісты «Маладога Фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам пратэстуюць супраць будоўлі бізнэс-цэнтру ў раёне народнага мэмарыялу «Курапаты», дзе былі расстраляныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.
У Нью-Ёрку 20 лютага памёр пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Расеі.
Ці стануць гэтыя маршы ў Менску, Гомелі і іншых гарадах пачаткам «вяртаньня ў 90-я»? Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст
Полацкае праваабарончае таварыства прапанавала гараджанам абмеркаваць трагічнае здарэньне, калі падчас сельскагаспадарчых працаў у СВК «Усход-агра» загінула 13-гадовая Вікторыя Папчэня, вучаніца 8-й клясы школы № 11 Маладэчна.
«Калі ўлада змаўчыць на нядзельную акцыю пратэсту і ня будзе станоўчай рэакцыі, заклічам гараджанаў выйсьці на плошчу 25 сакавіка, на Дзень Волі».
Маці жанчыны, загінулай у ГЦ «Новая Эўропа»: «Бачаць, што з псыхікай ня ўсё ў парадку, што суіцыд быў у 14 гадоў. Гэта ж трэба было біць ва ўсе званы! Трэба было займацца дзіцём, лячыць яго. А яны на кватэру адправілі».
Актывісты «Маладога Фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам працягнулі трымаць вахту на месцы будоўлі офіснага цэнтру ля мэмарыяльнага комплексу Курапаты. За няпоўны дзень адбылося тры сутычкі актывістаў з будаўнікамі, кажа лідэр БХД Павал Севярынец.
Ад 12 лютага, калі ўступіў у сілу бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў, якія ўяжджаюць у Беларусь на тэрмін да пяці дзён праз Нацыянальны аэрапорт у Менску, Беларусь наведалі 1108 турыстаў з 46 краін.
Кампанія «Мы не дармаеды» абвясьціла 15 сакавіка агульнанацыянальным днём пратэсту супраць дэкрэту № 3.
Пра абурэньне беларусаў з нагоды «падатку на дармаедаў» па-свойму выказаліся беларускія дзяржаўныя тэлеканалы. Па АНТ распавядалі пра тое, што пратэсты выкліканыя неразуменьнем сэнсу збору. На БТ ж дэманстравалі купюру ў 100 даляраў, прыгадваючы словы выяўленага на ёй Бэнджаміна Франкліна пра тое, што непазьбежныя толькі сьмерць і падаткі.
Дашкевіч кажа Свабодзе, што актывісты будуць стаяць «да таго моманту, пакуль ня будзе спыненая будоўля… або зачышчаная тэрыторыя спэцназам».
Слуцкі раённы Савет дэпутатаў рыхтуецца да новага сходу, прысьвечанага перайменаваньню вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў.
Натальля Кульчанка самастойна гадуе чатырох непаўналетніх дзяцей. Адна зь дзяўчатак — інвалід зь дзяцінства. Ёй неабходна спэцыялізаванае дарагое харчаваньне. Шматдзетная сямʼя ня мае ўласнага жыльля і мусіць траціць грошы не на дзіцячае харчаваньне і лекаваньне, а на найманую кватэру.
На поўначы Менску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Шматлікія паведамленьні, якія абвінавачвалі нямецкіх вайскоўцаў, раскватараваных у Літве, у спробе згвалтаваньня мясцовай жыхаркі, афіцыйныя асобы NATO ўжо ахарактарызавалі як спробу Расеі падарваць давер грамадзкасьці да альянсу.
Спэцслужбы ЗША і Вялікабрытаніі валодаюць доказамі датычнасьці расейскіх уладаў да спробы дэстабілізацыі Чарнагорыі ў дзень выбараў 16 кастрычніка 2016 года і замаху на былога прэмʼер-міністра Міла Джуканавіча. Пра гэта паведамляе газета Sunday Telegraph.
У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
У Магілёве «прагулка недармаедаў» па пешаходнай вуліцы Ленінскай перарасла ў масавую акцыю пратэсту супраць дэкрэту «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
У Горадні некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай вуліцы, пратэстуючы супраць дэкрэту № 3.
«Ня мы дармаеды, а вы — дармаеды - Тыя, хто гэты закон напісаў». Героі Лявона Вольскага не маглі прамінуць тэму, якая выводзіць тысячы людзей на вуліцы беларускіх гарадоў.
У Гомлі прайшоў марш недармаедаў. «Прагулка па горадзе», як яе анансавалі арганізатары, ператварылася ў марш некалькіх тысячаў чалавек і мітынгі на дзьвюх плошчах адначасова.
На акцыю супраць Дэкрэту № 3 у Берасьці прыйшлі ня больш за сто чалавек. Мерапрыемства працягвалася каля гадзіны.
Дэмакратычныя сілы Горадні праводзяць акцыю пратэсту супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах»).
У Магілёве адбылася акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 — так званага «дэкрэту аб дармаедах».
У забароненай гомельскімі ўладамі акцыі супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах») прымае удзел каля тысячы чалавек. Пра гэта паведамляюць арганізатары мерапрыемства.
Дэмакратычныя сілы Гомеля праводзяць у Гомелі акцыю супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах») нягледзячы на забарону гарадзкіх уладаў.
Дэманстрацыя ў абарону мігрантаў, у якой прынялі ўдзел каля 160 тысяч чалавек, была арганізавана групай «Наш дом — ваш дом». Да закліку правесьці акцыю далучылася і мэр Барсэлёны Ада Калаву.
Мы думалі, што ходзім у паліклінікі і лякарні, лечым свае косткі, вочы, ныркі, сэрцы, суставы, сасуды, адэному прастаты — і ўсё гэта «ціха-ліха». Але не. Ідзі на УКК і дакажы, што твае ўсе хваробы маюць «прыкметы часовай непрацаздольнасьці».
Бразылец Патэрсан Франку 17 лютага абараніў у Фэдэральным унівэрсытэце штату Баія магістарскую працу «Кіно ў выгнаньні: пераклад і палітыка ў постсавецкай Беларусі».
У райцэнтры Рагачоў, што на Гомельшчыне, узровень беспрацоўя, паводле афіцыйных статыстычных зьвестак, складае ўсяго адзін адсотак ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Наяве гэта каля 200 чалавек. Аднак паведамленьняў падаткоўцы разаслалі ў разы болей.
Ля Курапатаў, з боку менскага мікрараёну «Зялёны луг» пачалося будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтру.
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец ад штату Арызона Джон Маккейн тлумачыць пагаршэньне сытуацыі на Данбасе тым, што Расея пакуль выпрабоўвае адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
У беларускай сталіцы «расьце анкалягічная занядбанасьць», заявіў старшыня камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч на гадавой калегіі ведамства 17 лютага.
Сёньня ў цэнтры Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў», на які сабраліся каля 2 тысячаў чалавек. Яны выйшлі на вулічную акцыю, бо незадаволеныя Дэкрэтам № 3 і «падаткам на дармаедзтва»
"Марш абураных беларусаў" стаў адной з самых дыскутаваных тэмаў вечару сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак у Беларусі.
Каардынатар руху «За свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч выклікаў міліцыю на распаўсюднікаў чырвона-зялёных сьцяжкоў у Слуцку.
Раніцай 17 лютага лідэры БНФ, Руху «За свабоду» і «Гавары праўду» Аляксей Янукевіч, Юры Губарэвіч і Андрэй Дзьмітрыеў у інтэрвію Свабодзе выказаліся крытычна наконт акцыі «Марш абураных беларусаў».
90-гадовы вэтэран вайны, сябра БНФ са Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў ня можа атрымаць сваёй пэнсіі. Па ягоных словах, на яе накладзены арышт.
17 лютага намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Мікалай Снапкоў прыехаў у Бабруйск, каб правесьці прыём грамадзян. З раніцы яго ўжо чакала каля сотні чалавек.
У Баранавічах судзяць мясцовых актывістаў — бацьку і сына Чарнавусаў. Міліцыянты інкрымінуюць ім арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Максім Рыжанкоў у Рагачове сёньня заявіў, што ва ўладаў «няма задачы ўсіх з дубінай прымушаць выконваць дэкрэт нумар 3».
17 лютага ў цэнтры Менску пройдзе акцыя пад назвай «Марш абураных беларусаў». Яе ладзіць экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч сумесна з Радай Беларускага нацыянальнага кангрэсу і старшынём незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам.
Навіну пра магчымасьць «круглага стала» ў Беларусі пракамэнтавалі ў Польшчы. Калі б дыялёг паміж уладай і апазыцыяй стаў рэальным, Прэзыдэнцкі палац у Варшаве гатовы пазычыць беларусам гістарычную мэблю, за якой 28 гадоў таму вырашаўся лёс Польшчы.
Загрузіць яшчэ