Супрацоўнікі Браслаўскага музэю падаравалі біскупу вышываную кашулю і тканы пояс. Біскуп Буткевіч адразу прымерыў падарунак.
Лукашэнка заявіў, што даволі невялікая частка беларусаў абурылася дэкрэтам «пра дармаедаў»: «літаральна некалькі тысяч, але вельмі актыўных». На «Аднаклясьніках» незадаволеных дзясяткі тысяч.
«Працую толькі таксістам, іншых крыніц прыбытку не маю, — кажа Кулакоў. —На судах пасьля акцый заўсёды кажу судзьдзям, каб, калі ўжо прызнаюць вінаватым, давалі мне не штраф, а суткі, што гатовы да арышту».
Прадстаўнікі ўладаў, грамадзкасьці ды дыпляматы прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 271-х угодкаў Тадэвуша Касьцюшкі, героя нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
Самагубства так званага «дармаеда», акцыя пратэсту ў Менску супраць няякаснай забудовы ў Менску, жанчына на вежавым кране — розныя формы праявы абурэньня людзей сытуацыяй у краіне. Пра гатоўнасьць беларускага грамадзтва цярпець і змагацца — у чарговым выпуску Зоны Свабоды.
«Жывём і дзякуем Богу...», — ва ўсясьветны дзень барацьбы з ракам героі свабодаўскай кнігі «Жыцьцё пасьля раку» апавялі пра тое, што іх радуе і чым яны заклапочаныя.
Жыхарку Сочы Аксану Сэвастыдзі, якую праз SMS абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў палітзьняволенай.
Колькасьць захворваньняў на анкалягічныя паталёгіі ва ўсім сьвеце, уключаючы Беларусь, расьце. Перш за ўсё гэта зьвязана з павелічэньнем працягласьці жыцьця і паляпшэньнем дыягностыкі.
4 лютага — Сусьветны дзень барацьбы супраць анкалягічных хваробаў. Удзельніцы дыскусіі ў перадачы «Толькі жанчыны» — гераіні цыклю Свабоды «Жыцьцё пасьля раку», якія захварэлі на рак, але ў выніку намаганьняў мэдыкаў і ўласных высілкаў перамаглі хваробу.
Аляксандар Лукашэнка ўжо другі раз паабяцаў рэдактару газэты «Народная воля» Ёсіфу Сярэдзічу асабістую сустрэчу. Мы папрасілі Сярэдзіча ацаніць вынікі сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі кіраўніка дзяржавы.
На пабудове касьцёла ў менскім сквэры Котаўка ўжо можна ставіць кропку, паведамляе каталіцкі часопіса «Ave Maria» са спасылкай на пробашча парафіі сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно, айца Дзьмітрыя Занямонскага.
Мы распыталі былога кандыдата на прэзыдэнта, эканаміста Яраслава Раманчука пра тое, як яго запрасілі на прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, чаму кіраўнік Беларусі трымаў яго ў цэнтры ўвагі, а таксама пра іншыя, у тым ліку і фізіялягічныя акалічнасьці гэтага мерапрыемства.
Беларускім гаворкам магілёўска-смаленскага памежжа пагражае зьнікненьне. Навукоўцы сабралі моўны матэрыял на расейска-беларускім памежжы і ўклалі слоўнік з найбольш адметных словаў рэгіёну.
Беларусь можа ўвесьці больш працяглы бязьвізавы рэжым для замежнікаў, заявіў міністар замежных справаў краіны Уладзімір Макей.
Былы прэмʼер-міністар Нарвэгіі Кʼель Магнэ Бунэвік прыляцеў у вашынгтонскі аэрапорт і прадʼявіў на пашпартным кантролі дыпляматычны пашпарт, дзе была ўказаная яго былая пасада.
Пасьля інцыдэнту 31 студзеня, калі пэнсіянэрка Галіна Ігнатовіч узьлезла на будаўнічы кран у знак пратэсту супраць зносу свайго дому, пракуратура пастанавіла не высяляць Ігнатовічаў да 6 лютага.
Што адбываецца зь дзецьмі, чаму яны ідуць на такія ўчынкі? Няўжо ў школах такая напружаная атмасфэра? Хто вінаваты — сям’я ці школа, і ці можна прадухіліць такія драматычныя падзеі?
Віктар Саяпін вядомы тым, што напісаў пра Горадню дваццаць кніг. Апошняя — «Гродна i гродзенцы. 1944-1974» выйшла зусім нядаўна.
У некаторыя паселішчы, дзе няма бібліятэк, кніжкі возяць «бібліёбусы». Карэспандэнты Свабоды праехалі за перасоўнай бібліятэкай у Пружанскім раёне і пераканаліся, што «духоўны пажытак» вяскоўцы набіраюць торбамі.
Рэпартаж Свабоды з пункту пропуску «Красная Горка» на шашы М-1, дзе расейскія памежнікі плянуюць з 6 лютага разгарнуць памежную зону і дзе ўжо адноўлены пашпартны кантроль.
«Сёньня нечакана, без усялякіх прычын мяне выклікалі на камісію з 20 чалавек і абвясьцілі, што за 5 парушэньняў, ШЫЗА і ПКТ мяне накіроўваюць у турму на 3 гады».
МЗС Літвы апублікаваў вынікі апытаньня, у якім 20% літоўцаў назвалі Беларусь непрыязнай краінай, ад якой можа быць пагроза Літве. Больш нэгатыўнае стаўленьне толькі да Расеі: яе назвалі непрыязнай 67% апытаных.
Галіна Ігнатовіч зьбіраецца працягваць дамагацца кампэнсацыі за знос свайго дому ў Менску.
Абласны суд не задаволіў скаргі лідзкага актывіста Валерыя Мінца на рашэньне Лідзкага раённага суду, паводле якога ён быў аштрафаваны за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году на пяць базавых велічынь — 105 рублёў.
У Берасьцейскім абласным судзе адбыўся разгляд справы паводле касацыйнай скаргі актывіста Яўгена Скрабутана на рашэньне Ленінскага раённага суду Берасьця, якім яго аштрафавалі на 105 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Свабода пагутарыла зь лідэрам суполкі, што выступае за тое, каб у Расеі тудаўлянаў лічылі беларусамі, і з этнографам.
Прадпрымальнік Уладзімер Рамановіч, уладальнік брэнду «Беларусам», пад якім прадаюцца рэчы зь беларускім арнамэнтам, абвясьціў збор сродкаў на судовыя выдаткі.
У адміністратара суполкі «Мая краіна Беларусь» у сацыяльных сетках берасьцейскія мытнікі канфіскавалі сёньня 7200 налепак з нацыянальнай сымболікай.
У перадачы «Толькі жанчыны» дэкрэт пра дармаедаў абмяркоўваюць дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі, каб ён адмяніў дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», а таксама кіраўніца грамадзкай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.
Беларускі гісторык Зьміцер Дрозд апублікаваў у інтэрнэце расейскамоўную кнігу «Бунт ботаников». Бясплатна спампаваць яе можна з сайта Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру. Дрозд — былы палітвязень, быў асуджаны на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму пасьля «Плошчы» 2010 году, але выйшаў на волю ў жніўні 2011-га.
Вінаватым за памылковае налічэньне «жыровак» у адным з інтэрнатаў Магілёва зрабілі работніка камунальнай службы, які здымаў паказаньні зь лічыльніка электраэнэргіі.
Гарадзенскі ўладальнік шынамантажу «Пятае кола» разьмясьціў у сацсетках рэкляму, у якой за свае паслугі гарантуе 20% зьніжкі, калі кліент прад’явіць «ліст шчасьця», які атрымаў з падатковай інспэкцыі.
Жлобінскі раённы суд 31 студзеня разглядаў пазоў КСУП «Чырвонабярэскі» з подпісам дырэктара Карэна Мурадзяна на высяленьне са службовага дома былога галоўнага эканаміста, а пазьней начальніцы жывёлагадоўчага комплексу Ніны Кароль.
У Гомелі гарадзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 5 лютага адкрывае Цэнтар беларускай мовы.
Cябра «Моладзі БНФ» Мікіта Краснакуцкі даслаў зварот у пракуратуру з просьбай правесьці праверку 5 расейскіх шавіністычных рэсурсаў на прадмет адпаведнасьці нормам аб недыскрымінацыі і недапушчэньні распальваньня нацыянальнай варожасьці.
Аляксандар Васюковіч атрымаў ад Сьледчага камітэту Расеі ліст з патрабаваньнем зьявіцца ў сьледчы аддзел Таганскага раёну ў Маскве і даць пісьмовыя тлумачэньні пра матэрыялы праверкі яго работ з выставы «Прямой взгляд», што праходзіла ў Маскве ў верасьні 2016 году.
Журналісту Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу Віталю Сізову, якога ўначы затрымалі менскія міліцыянты, загадана цягам дня пакінуць Менск.
31 студзеня судовая калегія ў крымінальных справах Менскага абласнога суду разгледзела апэляцыю Івана Барбашынскага, брата памерлага ў Жодзінскім СіЗА Ігара Барбашынскага, які рашэньнем суду Слуцкага раёну быў асуджаны на 2 гады «хатняй хіміі».
Другая частка, як і першая – пераагучка і мантаж фільма «Волк з Уол-Стрыт» зь Леанарда дзі Капрыё ў галоўнай ролі. Абедзьве прысьвечаныя «Дэкрэту аб дармаедах».
Грамадзкая арганізацыя «Альтэрнатыва» ладзіць у цэнтры Менску флэшмоб на тэму новых падаткаў.
Менгарвыканкам зрабіў афіцыйны камэнтар да сытуацыі з пратэстам жыхаркі сталіцы Галіны Ігнатовіч.
У кампаніі-забудоўніку «Тапас» пракамэнтавалі сытуацыю зь сёньняшнім пратэстам Галіны Ігнатовіч.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, які ў рэйтынгу БелаПАН названы беларусам 2016 году, расказаў Свабодзе, як ставіцца да яго вулічнай дзейнасьці жонка Наста, а таксама на якой пасадзе малады палітык бачыць сябе ў незалежнай Беларусі.
Зранку 31 студзеня жанчына забралася на будаўнічы кран у менскім раёне Лебядзіны, паведамляюць беларускія СМІ. Яна пагражала скінуцца, калі ейнай сям’і не дадуць справядлівую кампэнсацыю за знос жытла, ды ратаўнікі ўгаварылі яе зьлезьці.
Праз абвастрэньне баёў ля гораду Аўдзееўкі Данецкай вобласьці цягам дня рыхтуюцца эвакуяваць да 8 тысяч чалавек.
У рэйтынгу «Свабода ў сьвеце — 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House Беларусь залічаная да несвабодных краінаў.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН вызначыла беларуса году ў выніку апытаньня 60 беларускіх экспэртаў самых розных кірункаў дзейнасьці і поглядаў.
За апошнія 15 гадоў гарадзенскія ўлады не далі дазволу на правядзеньне ніводнай акцыі апазыцыі.
1000 подпісаў супраць дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» у Галіны Сьмірновай забралі 29 студзеня неўзабаве пасьля яе сустрэчы з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Віталём Уласевічам.
Абнавіць візы ў Менску могуць толькі тыя грамадзяне, чые візы скончыліся менш як 12 месяцаў таму, але ёсьць выняткі.
Загрузіць яшчэ