Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Касьцюшка не лічыў, што гэта народ чужы, і не цураўся яго». На Берасьцейшчыне ўшанавалі змагара за свабоду


Да каменю з рэльефам Касьцюшкі ўсклалі кветкі, упрыгожаныя і бел-чырвона-белымі, і чырвона-зялёнымі стужкамі.
Да каменю з рэльефам Касьцюшкі ўсклалі кветкі, упрыгожаныя і бел-чырвона-белымі, і чырвона-зялёнымі стужкамі.

Прадстаўнікі ўладаў, грамадзкасьці ды дыпляматы прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 271-х угодкаў Тадэвуша Касьцюшкі, героя нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.

Традыцыйныя мерапрыемствы ў родных мяцьніах Касьцюшкі — Косаве на Берасьцейшчыне — сёлета былі пашыраныя і аўтапрабегам ад Сяхновічаў да Косава. Дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны ды іншых краінаў праехалі ў Косава, каб аддаць даніну памяці змагару за свабоду многіх краінаў.

Івацэвіцкія чыноўнікі ўсклалі да каменю з рэльефам Касьцюшкі вянок з чырвона-зялёнай стужкай, аднак на большасьці кветак пераважалі белы і чырвоны колеры.

Вянок Тадэвушу Касьцюшку ад Івацэвіцкага райвыканкаму
Вянок Тадэвушу Касьцюшку ад Івацэвіцкага райвыканкаму

Грамадзкі аргкамітэт ушанаваньня памяці Тадэвуша Касьцюшкі на чале з Алесем Мехам з Кобрыні зладзіў аўтапрабег зь Сяхновічаў (Жабінкаўскі раён), дзе месьціцца музэй Касьцюшкі да сядзібы змагара каля Косава.

«У нас было рашэньне пашырыць сьвяткаваньне, таму сёньня мы ішлі аўтапрабегам. Наведалі Сяхновічы, радзіму Тадэвуша Касьцюшкі. Адтуль рушылі ў Крупчыцы, дзе адбылася самая вялікая бітва паміж паўстанцамі і войскамі Суворава. З Крупчыц прыехалі ў Косава, дзе адбываюцца традыцыйныя мерапрыемствы ў памяць пра нашага славутага земляка,» — распавёў Алесь Мех.

Прадстаўнікі Менскага згуртаваньня нашчадкаў шляхты і дваранства ўзьнялі харугву
Прадстаўнікі Менскага згуртаваньня нашчадкаў шляхты і дваранства ўзьнялі харугву

Аргкамітэт ушанаваньня Касьцюшкі запрасіў да ўдзелу ў аўтапрабегу вядомага дасьледчыка Анатоля Бензярука. Той кажа, што постаць Касьцюшкі — адна з найважнейшых у беларускай гісторыі:

«Для мяне, перадусім, гэта чалавек, які недарма названы народным героем Беларусі. Далёка не пра кожнага чалавека народ стварае песьні, вершы і гэтак далей. Адна справа, калі гэта штучна робяць пісьменьнікі, але да гэтага народ пісаў пра Касьцюшку. Вядомыя песьні і ХІХ стагодзьдзя. Ужо тады людзі адчувалі, што ён не чужы народу. І сам Касьцюшка не лічыў, што гэта народ чужы, і не цураўся яго. Вядома, што калі ён жыў у Сяхновічах, то яго сядзіба цалкам адпавядала сялянскаму побыту. І насіў тую самую вопратку, як і сяляне, нават у час паўстаньня,» — распавёў Анатоль Бензярук.

Алесь Мех (справа) і Анатоль Бензярук
Алесь Мех (справа) і Анатоль Бензярук

Дасьледчык пагаджаецца з думкай, што Тадэвуш Касьцюшка быў вельмі дэмакратычных поглядаў для яго часу. У 1817 годзе ён напісаў тэстамэнт, паводле якога даваў волю сваім прыгонным сялянам.

Апроч афіцыйных выступаў перад удзельнікамі ўшанаваньня памяці Касьцюшкі выступілі краязнаўца з Слоніму Сяргей Чыгрын, ды паэт Міхась Скобла.

Міхась Скобла
Міхась Скобла

Сёлета ў мерапрыемствах прыняло ўдзел нават больш людзей, чым летась, у юбілейныя, 270 ўгодкі народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі. Аўтобусамі прыехалі людзі з Берасьця, Баранавічаў, Менску ды нават замежжа. Прысутнічалі розныя палітычныя арганізацыі, грамадзкія аб’яднаньні.

Госьці з Польшчы апрануліся ў строі паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі
Госьці з Польшчы апрануліся ў строі паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG