Шматлікія паведамленьні, якія абвінавачвалі нямецкіх вайскоўцаў, раскватараваных у Літве, у спробе згвалтаваньня мясцовай жыхаркі, афіцыйныя асобы NATO ўжо ахарактарызавалі як спробу Расеі падарваць давер грамадзкасьці да альянсу.
Спэцслужбы ЗША і Вялікабрытаніі валодаюць доказамі датычнасьці расейскіх уладаў да спробы дэстабілізацыі Чарнагорыі ў дзень выбараў 16 кастрычніка 2016 года і замаху на былога прэмʼер-міністра Міла Джуканавіча. Пра гэта паведамляе газета Sunday Telegraph.
У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
У Магілёве «прагулка недармаедаў» па пешаходнай вуліцы Ленінскай перарасла ў масавую акцыю пратэсту супраць дэкрэту «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
У Горадні некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай вуліцы, пратэстуючы супраць дэкрэту № 3.
«Ня мы дармаеды, а вы — дармаеды - Тыя, хто гэты закон напісаў». Героі Лявона Вольскага не маглі прамінуць тэму, якая выводзіць тысячы людзей на вуліцы беларускіх гарадоў.
У Гомлі прайшоў марш недармаедаў. «Прагулка па горадзе», як яе анансавалі арганізатары, ператварылася ў марш некалькіх тысячаў чалавек і мітынгі на дзьвюх плошчах адначасова.
На акцыю супраць Дэкрэту № 3 у Берасьці прыйшлі ня больш за сто чалавек. Мерапрыемства працягвалася каля гадзіны.
Дэмакратычныя сілы Горадні праводзяць акцыю пратэсту супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах»).
У Магілёве адбылася акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 — так званага «дэкрэту аб дармаедах».
У забароненай гомельскімі ўладамі акцыі супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах») прымае удзел каля тысячы чалавек. Пра гэта паведамляюць арганізатары мерапрыемства.
Дэмакратычныя сілы Гомеля праводзяць у Гомелі акцыю супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах») нягледзячы на забарону гарадзкіх уладаў.
Дэманстрацыя ў абарону мігрантаў, у якой прынялі ўдзел каля 160 тысяч чалавек, была арганізавана групай «Наш дом — ваш дом». Да закліку правесьці акцыю далучылася і мэр Барсэлёны Ада Калаву.
Мы думалі, што ходзім у паліклінікі і лякарні, лечым свае косткі, вочы, ныркі, сэрцы, суставы, сасуды, адэному прастаты — і ўсё гэта «ціха-ліха». Але не. Ідзі на УКК і дакажы, што твае ўсе хваробы маюць «прыкметы часовай непрацаздольнасьці».
Бразылец Патэрсан Франку 17 лютага абараніў у Фэдэральным унівэрсытэце штату Баія магістарскую працу «Кіно ў выгнаньні: пераклад і палітыка ў постсавецкай Беларусі».
У райцэнтры Рагачоў, што на Гомельшчыне, узровень беспрацоўя, паводле афіцыйных статыстычных зьвестак, складае ўсяго адзін адсотак ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Наяве гэта каля 200 чалавек. Аднак паведамленьняў падаткоўцы разаслалі ў разы болей.
Ля Курапатаў, з боку менскага мікрараёну «Зялёны луг» пачалося будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтру.
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец ад штату Арызона Джон Маккейн тлумачыць пагаршэньне сытуацыі на Данбасе тым, што Расея пакуль выпрабоўвае адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
У беларускай сталіцы «расьце анкалягічная занядбанасьць», заявіў старшыня камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч на гадавой калегіі ведамства 17 лютага.
Сёньня ў цэнтры Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў», на які сабраліся каля 2 тысячаў чалавек. Яны выйшлі на вулічную акцыю, бо незадаволеныя Дэкрэтам № 3 і «падаткам на дармаедзтва»
"Марш абураных беларусаў" стаў адной з самых дыскутаваных тэмаў вечару сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак у Беларусі.
Каардынатар руху «За свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч выклікаў міліцыю на распаўсюднікаў чырвона-зялёных сьцяжкоў у Слуцку.
Раніцай 17 лютага лідэры БНФ, Руху «За свабоду» і «Гавары праўду» Аляксей Янукевіч, Юры Губарэвіч і Андрэй Дзьмітрыеў у інтэрвію Свабодзе выказаліся крытычна наконт акцыі «Марш абураных беларусаў».
90-гадовы вэтэран вайны, сябра БНФ са Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў ня можа атрымаць сваёй пэнсіі. Па ягоных словах, на яе накладзены арышт.
17 лютага намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Мікалай Снапкоў прыехаў у Бабруйск, каб правесьці прыём грамадзян. З раніцы яго ўжо чакала каля сотні чалавек.
У Баранавічах судзяць мясцовых актывістаў — бацьку і сына Чарнавусаў. Міліцыянты інкрымінуюць ім арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Максім Рыжанкоў у Рагачове сёньня заявіў, што ва ўладаў «няма задачы ўсіх з дубінай прымушаць выконваць дэкрэт нумар 3».
17 лютага ў цэнтры Менску пройдзе акцыя пад назвай «Марш абураных беларусаў». Яе ладзіць экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч сумесна з Радай Беларускага нацыянальнага кангрэсу і старшынём незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам.
Навіну пра магчымасьць «круглага стала» ў Беларусі пракамэнтавалі ў Польшчы. Калі б дыялёг паміж уладай і апазыцыяй стаў рэальным, Прэзыдэнцкі палац у Варшаве гатовы пазычыць беларусам гістарычную мэблю, за якой 28 гадоў таму вырашаўся лёс Польшчы.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 2016 год зьнізіліся на 7,3% да ўзроўню 2015 году, паведаміў Белстат.
Гарадзенскаму актывісту Сяргею Верамеенку заказным лістом даслалі 45 подпісаў супраць дэкрэту зь вёскі Бабінічы Аршанскага раёну, каб ён пераслаў іх у Адміністрацыю прэзыдэнта.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, пісьменьніка Яўгена (Захара) Прылепіна.
Бацька зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі 16 лютага зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць распачатую супраць сына новую крымінальную справу «за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».
Былы міністар замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка скончыў працу над новай кніжкай.
Блогер Verasen зарэгістраваўся на біржы працы і падзяліўся досьведам на сваім сайце.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук атрымаў адказ ад намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Валерыя Міцкевіча на прапанову прафсаюзнага актыву адмяніць падатак «на дармаедаў».
Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін і каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк заявілі, што выкрылі афэру з удзелам аднаго з прадпрыемстваў Беларускага фізкультурна-спартовага абʼяднаньня «Дынама».
Двое беларускіх кіроўцаў спрабавалі перавезьці ў Польшчу 4300 пачкаў цыгарэт у колах сваіх фураў. Сума кантрабанды ацэньваецца ў амаль 15 тысяч даляраў.
Арганізатары «Маршу абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах» апублікавалі плян акцыі.
Шклоўскі райвыканкам абяцае заснаваць прэмію імя Міхася Зарэцкага «За актыўнае разьвіцьцё і папулярызацыю беларускай мовы». Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымала з аблвыканкаму магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы.
Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі сёньня паводзіць прыём грамадзян у Жодзінскім гарвыканкаме па пытаньнях так званага дэкрэту аб дармаедах.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў у гонар Дня Дзяржаўнага сьцяга памілаваў 828 вязьняў.
15 лютага група грамадзян Расеі ў сталічным «Прэзыдэнт-гатэлі» сарвала прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка ў Менску, якая павінна была прайсьці пасьля перамоваў трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.
Паводле зьвестак кампаніі Global Blue Lietuva аб вяртаньні падатку на дабаўленую вартасьць, беларусы трацілі ў Літве ў 2016 годзе ў сярэднім 152 эўра, перадае літоўскае Delfi.
Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску забараніла карэспандэнтцы Свабоды Галіне Абакунчык прысутнічаць у будынку адміністрацыі падчас прыёму памочніка Аляксандра Якабсона, галоўнага інспэктара па Менску.
Баранавіцкі сябра БНФ, прадпрымальнік Мікола Чарнавус (старэйшы) зладзіў у Маладым парку гораду пікет з караваем у руках і плякатам з запрашэньнем Аляксандра Лукашэнкі на «Марш абураных беларусаў».
Ва ўмовах ўвядзеньня Менскам 5-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін 78% расейцаў лічаць неабходным увесьці візавы рэжым паміж Беларусьсю і Расеяй, каб «не дапусьціць пранікненьня на тэрыторыю РФ невядомых людзей».
Сьледчы камітэт Таганскага раёну Масквы дапытаў расейскага журналіста Сяргея Лойку пра маскоўскую выставу «Прямой взгляд», паведамляе фонд «Открытая Россия».
16 лютага Ленінскі раённы суд Магілёва разгледзіць крымінальную справу супраць траіх прыхільнікаў ультраправага руху — скігедаў, якіх вінавацяць у апаганьваньні памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму».
Уладзімір Кара-Мурза-малодшы выпісаны з рэанімацыйнага аддзяленьня 7-й клінічнай бальніцы Масквы, куды ён трапіў у пачатку лютага пасьля другога, як мяркуюць сваякі, атручваньня невядомым рэчывам, і пераведзены ў звычайную палату.
Загрузіць яшчэ