Кампанія Twitter заявіла, што нарошчвае намаганьні для прадухіленьня «абразаў і агрэсіі» на сваёй плятформе. Твіты з патэнцыйна небясьпечнымі выказваньнямі ня будуць высьвечвацца ў адказ на запыт.
Блогера Аляксандра Лапшына экстрадавалі ў Баку. У аўторак ён быў дастаўлены ў сталіцу Азэрбайджану спэцыяльным рэйсам зь Менску, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Азэрбайджан», які знаходзіцца ў бакінскім аэрапорце.
Актывісты «Дзеі» і слуцкай ініцыятывы «Ўтульны край» перадалі 7 лютага ў Слуцкі райвыканкам амаль паўтары тысячы подпісаў за ўсталяваньне помніка слуцкім паўстанцам.
Чым больш людзі чытаюць навіны і дзеляцца імі, тым больш будзе ўзьнікаць фальшывых, хлусьлівых, ці, як цяпер кажуць, фэйкавых навінаў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала заяву пра тое, што цяпер праводзіцца шэраг праверак «па дзеяньнях, якія зьмяшчаюць прыкметы злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 249 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ( „Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта“)».
Мэхман Аліеў, дырэктар азэрбайджанскага інфармацыйнага агенцтва Turan, лічыць, што блогеру Аляксандру Лапшыну, якога прымусова вышлюць зь Менску ў Баку, «нічога сур’ёзнага» не пагражае.
Заяўнікі шэсьця на Дзень Волі атрымалі 7 лютага адказ з Менгарвыканкаму, у якім паведамляецца, што «станоўча вырашыць пытаньне не ўяўляецца магчымым».
7 лютага Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў скаргу блогера Аляксандра Лапшына, які мае расейскае і ізраільскае грамадзянства, на рашэньне Менскага гарадзкога суду, які 26 студзеня прызнаў законным рашэньне намесьніка генпракурора аб выдачы Лапшына Азэрбайджану.
Робэрт Крафт, уладальнік каманды амэрыканскай футбольнай лігі «New England Patriots», расказаў тэлеканалу Fox News, што ня траціць надзеі вярнуць сабе пярсьцёнак пераможцы Супэркубка, які прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін узяў у яго яшчэ ў 2005 годзе.
7 лютага Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў скаргу блогера Аляксандра Лапшына на рашэньне Менскага гарадзкога суду, які 26 студзеня прызнаў законным рашэньне намесьніка генпракурора аб выдачы Лапшына Азэрбайджану.
Сяргей Кавалёў — беларускі драматург, паэт, літаратуразнаўца. Доктар філялягічных навук. Спэцыяліст па літаратуры Вялікага Княства Літоўскага ХVI стагодзьдзя. Жыве ў Любліне (Польшча), дзе працуе ва Ўнівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры.
Актывісты «Моладзі БНФ» 6 лютага падалі дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю моладзевага культурна-асьветніцкага аб’яднаньня «Моладзь Адраджэньня».
Неўзабаве ў Варшаве мае зьявіцца беларускамоўная група ў адным з муніцыпальных садкоў гораду. Свабода пагутарыла з Алесем Лукашэвічам, адным з ініцыятараў гэтай ідэі.
У Вільні на пляцоўцы Гедымінавай гары група археолягаў Літоўскага нацыянальнага музэю (ЛНМ) знайшла парэшткі чатырох чалавек. Археолягі высунулі гіпотэзу, што гэта могуць быць пахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
Некалькі дзясяткаў жыхароў Баранавічаў прыйшлі сёньня да мясцовай падатковай інспэкцыі, дзе ладзіўся збор подпісаў за адмену дэкрэту № 3 аб дармаедзтве. Актывісты перадалі сабраныя подпісы ў інспэкцыю, а таксама баранавіцкім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Блогер Аляксандр Лапшын абскардзіў у Вярхоўным судзе Беларусі сваю экстрадыцыю ў Азэрбайджан.
Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі патлумачыла сёньня, што не плянуе ўводзіць кантроль на мяжы зь Беларусьсю.
Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў прапанаваў уладзе стварыць батальён з добраахвотнікаў «Машэка» і абвясьціць у яго набор. На думку актывіста, Расея пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад АГП Ганна Канапацкая атрымала адказ ад намесьніка старшыні Адміністрацыі прэзыдэнта Валерыя Міцкевіча пра мэтазгоднасьць «падатку на дармаедаў».
Касьцёлу ў Котаўцы будаваць ня будуць, але эколягі не сьпяшаюцца ставіць кропкі ў гісторыі зь менскім сквэрам.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН выступіла з пратэстам у сувязі з тым, што большасьць незалежных журналістаў ня мелі магчымасьці задаць пытаньне Аляксандру Лукашэнку падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам».
6 лютага Ўльляне Захаранцы, маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, споўнілася 93 гады.
«Увесь той сцэнічны вобраз — ён на самой справе зусім іншы — вельмі добры, шчыры, адкрыты. Сапраўдны мужчына, як дзяўчаты чакаюць тых прынцаў — вось ён такі».
Каралеўская камісія Аўстраліі апублікавала дадзеныя расьсьледаваньня ў спакушэньні малалетніх каталіцкімі святарамі.
Рэзэрвістаў пачалі забіраць на вайсковыя зборы. Тыя, хто сутыкнуся з прызывам у войска, кажуць, што на зборы бяруць рэзэрвістаў, якіх не выклікалі на іх апошнія некалькі гадоў.
Баранавіцкі актывіст Партыі БНФ Мікалай Чарнавус старэйшы выйшаў да падатковай на пікет супраць падатку на «дармаедзтва». Непадалёк ад пікету актывісты АГП зь Берасьця зьбіраюць подпісы за адмену гэтага дэкрэту.
Расея адмовілася выдаць украінцаў Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку, бо лічыць іх сваімі грамадзянамі.
4 лютага на плошчу Незалежнасьці ў Менску зь пікетам выйшлі 6 актывістаў незарэгістраванай у Беларусі прарасейскай арганізацыі НОД «Национальное освободительное движение».
На памежным пераходзе «Брузгі», што побач з Горадняй, у будныя дні практычна ня стала чэргаў легкавых аўтамабіляў на выезд у Польшчу. Нават у выходныя чэргі таксама пазьнікалі. Такая ж карціна і з польскага боку на памежным пераходзе «Кузьніца Беластоцкая».
Супрацоўнікі Браслаўскага музэю падаравалі біскупу вышываную кашулю і тканы пояс. Біскуп Буткевіч адразу прымерыў падарунак.
Лукашэнка заявіў, што даволі невялікая частка беларусаў абурылася дэкрэтам «пра дармаедаў»: «літаральна некалькі тысяч, але вельмі актыўных». На «Аднаклясьніках» незадаволеных дзясяткі тысяч.
«Працую толькі таксістам, іншых крыніц прыбытку не маю, — кажа Кулакоў. —На судах пасьля акцый заўсёды кажу судзьдзям, каб, калі ўжо прызнаюць вінаватым, давалі мне не штраф, а суткі, што гатовы да арышту».
Прадстаўнікі ўладаў, грамадзкасьці ды дыпляматы прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 271-х угодкаў Тадэвуша Касьцюшкі, героя нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
Самагубства так званага «дармаеда», акцыя пратэсту ў Менску супраць няякаснай забудовы ў Менску, жанчына на вежавым кране — розныя формы праявы абурэньня людзей сытуацыяй у краіне. Пра гатоўнасьць беларускага грамадзтва цярпець і змагацца — у чарговым выпуску Зоны Свабоды.
«Жывём і дзякуем Богу...», — ва ўсясьветны дзень барацьбы з ракам героі свабодаўскай кнігі «Жыцьцё пасьля раку» апавялі пра тое, што іх радуе і чым яны заклапочаныя.
Жыхарку Сочы Аксану Сэвастыдзі, якую праз SMS абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў палітзьняволенай.
Колькасьць захворваньняў на анкалягічныя паталёгіі ва ўсім сьвеце, уключаючы Беларусь, расьце. Перш за ўсё гэта зьвязана з павелічэньнем працягласьці жыцьця і паляпшэньнем дыягностыкі.
4 лютага — Сусьветны дзень барацьбы супраць анкалягічных хваробаў. Удзельніцы дыскусіі ў перадачы «Толькі жанчыны» — гераіні цыклю Свабоды «Жыцьцё пасьля раку», якія захварэлі на рак, але ў выніку намаганьняў мэдыкаў і ўласных высілкаў перамаглі хваробу.
Аляксандар Лукашэнка ўжо другі раз паабяцаў рэдактару газэты «Народная воля» Ёсіфу Сярэдзічу асабістую сустрэчу. Мы папрасілі Сярэдзіча ацаніць вынікі сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі кіраўніка дзяржавы.
На пабудове касьцёла ў менскім сквэры Котаўка ўжо можна ставіць кропку, паведамляе каталіцкі часопіса «Ave Maria» са спасылкай на пробашча парафіі сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно, айца Дзьмітрыя Занямонскага.
Мы распыталі былога кандыдата на прэзыдэнта, эканаміста Яраслава Раманчука пра тое, як яго запрасілі на прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, чаму кіраўнік Беларусі трымаў яго ў цэнтры ўвагі, а таксама пра іншыя, у тым ліку і фізіялягічныя акалічнасьці гэтага мерапрыемства.
Беларускім гаворкам магілёўска-смаленскага памежжа пагражае зьнікненьне. Навукоўцы сабралі моўны матэрыял на расейска-беларускім памежжы і ўклалі слоўнік з найбольш адметных словаў рэгіёну.
Беларусь можа ўвесьці больш працяглы бязьвізавы рэжым для замежнікаў, заявіў міністар замежных справаў краіны Уладзімір Макей.
Былы прэмʼер-міністар Нарвэгіі Кʼель Магнэ Бунэвік прыляцеў у вашынгтонскі аэрапорт і прадʼявіў на пашпартным кантролі дыпляматычны пашпарт, дзе была ўказаная яго былая пасада.
Пасьля інцыдэнту 31 студзеня, калі пэнсіянэрка Галіна Ігнатовіч узьлезла на будаўнічы кран у знак пратэсту супраць зносу свайго дому, пракуратура пастанавіла не высяляць Ігнатовічаў да 6 лютага.
Што адбываецца зь дзецьмі, чаму яны ідуць на такія ўчынкі? Няўжо ў школах такая напружаная атмасфэра? Хто вінаваты — сям’я ці школа, і ці можна прадухіліць такія драматычныя падзеі?
Віктар Саяпін вядомы тым, што напісаў пра Горадню дваццаць кніг. Апошняя — «Гродна i гродзенцы. 1944-1974» выйшла зусім нядаўна.
У некаторыя паселішчы, дзе няма бібліятэк, кніжкі возяць «бібліёбусы». Карэспандэнты Свабоды праехалі за перасоўнай бібліятэкай у Пружанскім раёне і пераканаліся, што «духоўны пажытак» вяскоўцы набіраюць торбамі.
Рэпартаж Свабоды з пункту пропуску «Красная Горка» на шашы М-1, дзе расейскія памежнікі плянуюць з 6 лютага разгарнуць памежную зону і дзе ўжо адноўлены пашпартны кантроль.
«Сёньня нечакана, без усялякіх прычын мяне выклікалі на камісію з 20 чалавек і абвясьцілі, што за 5 парушэньняў, ШЫЗА і ПКТ мяне накіроўваюць у турму на 3 гады».
Загрузіць яшчэ