Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, пісьменьніка Яўгена (Захара) Прылепіна.
Бацька зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі 16 лютага зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць распачатую супраць сына новую крымінальную справу «за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».
Былы міністар замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка скончыў працу над новай кніжкай.
Блогер Verasen зарэгістраваўся на біржы працы і падзяліўся досьведам на сваім сайце.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук атрымаў адказ ад намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Валерыя Міцкевіча на прапанову прафсаюзнага актыву адмяніць падатак «на дармаедаў».
Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін і каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк заявілі, што выкрылі афэру з удзелам аднаго з прадпрыемстваў Беларускага фізкультурна-спартовага абʼяднаньня «Дынама».
Двое беларускіх кіроўцаў спрабавалі перавезьці ў Польшчу 4300 пачкаў цыгарэт у колах сваіх фураў. Сума кантрабанды ацэньваецца ў амаль 15 тысяч даляраў.
Арганізатары «Маршу абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах» апублікавалі плян акцыі.
Шклоўскі райвыканкам абяцае заснаваць прэмію імя Міхася Зарэцкага «За актыўнае разьвіцьцё і папулярызацыю беларускай мовы». Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымала з аблвыканкаму магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы.
Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі сёньня паводзіць прыём грамадзян у Жодзінскім гарвыканкаме па пытаньнях так званага дэкрэту аб дармаедах.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў у гонар Дня Дзяржаўнага сьцяга памілаваў 828 вязьняў.
15 лютага група грамадзян Расеі ў сталічным «Прэзыдэнт-гатэлі» сарвала прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка ў Менску, якая павінна была прайсьці пасьля перамоваў трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.
Паводле зьвестак кампаніі Global Blue Lietuva аб вяртаньні падатку на дабаўленую вартасьць, беларусы трацілі ў Літве ў 2016 годзе ў сярэднім 152 эўра, перадае літоўскае Delfi.
Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску забараніла карэспандэнтцы Свабоды Галіне Абакунчык прысутнічаць у будынку адміністрацыі падчас прыёму памочніка Аляксандра Якабсона, галоўнага інспэктара па Менску.
Баранавіцкі сябра БНФ, прадпрымальнік Мікола Чарнавус (старэйшы) зладзіў у Маладым парку гораду пікет з караваем у руках і плякатам з запрашэньнем Аляксандра Лукашэнкі на «Марш абураных беларусаў».
Ва ўмовах ўвядзеньня Менскам 5-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін 78% расейцаў лічаць неабходным увесьці візавы рэжым паміж Беларусьсю і Расеяй, каб «не дапусьціць пранікненьня на тэрыторыю РФ невядомых людзей».
Сьледчы камітэт Таганскага раёну Масквы дапытаў расейскага журналіста Сяргея Лойку пра маскоўскую выставу «Прямой взгляд», паведамляе фонд «Открытая Россия».
16 лютага Ленінскі раённы суд Магілёва разгледзіць крымінальную справу супраць траіх прыхільнікаў ультраправага руху — скігедаў, якіх вінавацяць у апаганьваньні памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму».
Уладзімір Кара-Мурза-малодшы выпісаны з рэанімацыйнага аддзяленьня 7-й клінічнай бальніцы Масквы, куды ён трапіў у пачатку лютага пасьля другога, як мяркуюць сваякі, атручваньня невядомым рэчывам, і пераведзены ў звычайную палату.
У новай перадачы «Толькі жанчыны» дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім, журналістка, тэлевядучая, адна з аўтараў кнігі «Выпадковы прэзыдэнт» Сьвятлана Калінкіна і пісьменьніца і культуроляг Юлія Чарняўская разам зь вядучай Ганнай Соўсь абмяркоўваюць магчымасьці агульнанацыянальнага дыялёгу, які прапанаваў правесьці Аляксандру Лукашэнку галоўны рэдактар газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч.
15 лютага — 28-я гадавіна вываду савецкіх войскаў з Аўганістану. Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, Беларусь на той 9-гадовай вайне страціла 771 салдата і афіцэра.
Парлямэнт Чарнагорыі па патрабаваньню пракурора Мілівоя Kaтніча пазбавіў сёньня дэпутацкай недатыкальнасьці лідэраў апазыцыйнага «Дэмакратычнага фронту» Андрэя Мандзіча і Міляна Княжэвіча ў сувязі з падазрэньнямі ў датычнасьці гэтых палітыкаў да спробы сілавога захопу ўлады.
Лідэр партыі БХД Павал Севярынец зладзіў флэш-моб у Менску ля будынка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Разам з актывістамі сваёй незарэгістраванай партыі ён прынёс у адміністрацыю «позвы для тамтэйшых дармаедаў».
Пра такую магчымасьць заявіў сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык падчас анлайн-канфэрэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
У Крычаве ўладальнікам спадарожнікавых талерак загадана ўзаконіць іх устаноўку альбо зьняць з фасадаў будынкаў. Загады прыйшлі да тых, хто падпісваўся ў абарону тэлеканалу «Белсат».
На жыхароў комплексу «Маяк Менску» Сьвятлану Кудзіну, яе мужа Паўла Цітова і Юлію Раманёнак былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу аб несанкцыянаваным правядзеньні пікету.
Улады Малайзіі затрымалі жанчыну з Мʼянмы ў сувязі з расьсьледаваньнем па факце сьмерці Кім Чэн Нама, зводнага брата лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
На жыхароў комплексу «Маяк Менску», якія 27 студзеня выйшлі на пікет супраць няякаснага будаўніцтва, былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька і ягоная намесьніца Антаніна Кавалёва 40 хвілін абмяркоўвалі са старшынёй Канстытуцыйнага суду Пятром Міклашэвічам «дэкрэт аб дармаедах».
Прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі паведаміў, што на сёньня складзеныя пратаколы на 2 удзельнікаў несанкцыянаванага прарасейскага пікету ў цэнтры Менску, справы перадаюцца ў суд.
Колькасьць сымпатыкаў Сталіна ў Расеі дасягнула гістарычнага максымуму за 16 гадоў. Паводле апытаньня «Левада-цэнтра», праведзенага ў студзені, з «захапленьнем», «павагай» і «сымпатыяй» да Сталіна ставяцца да 46 адсоткаў рэспандэнтаў.
Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў у фэдэральны вышук былога дэпутата Дзярждумы ад КПРФ Дзяніса Варанянкова, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Праект указу «для Лукашэнкі» быў прадстаўлены Рэспубліканскай канфэдэрацыяй прадпрымальніцтва. Прадстаўнікі РКП накіравалі праект у грамадзка-кансультатыўны савет пры Мінгандлю.
Актыўныя «дармаеды» з Гомеля заводзяць відэаблогі, зьбіраюць подпісы супраць Дэкрэту № 3 і ні ў якім разе не зьбіраюцца плаціць так званы падатак на дармаедзтва.
Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Натальля Качанава правядзе 16 лютага зь 10-й па 17-ю гадзіну прыём грамадзян у пытаньні дэкрэту аб «дармаедах» у Жодзінскім райвыканкаме.
Кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук правёў у Горадні першае пасяджэньне сваёй гістарычна-генэалягічнай майстэрні «Naščadki». Мэта — дапамагаць ахвотным шукаць карані свайго радаводу.
Філянтропы Біл і Мэлінда Гейтс распавялі аб міжнародных дасягненьнях у сфэры зьніжэньня ўзроўню дзіцячай сьмяротнасьці, адначасова заклікаўшы прыкласьці больш намаганьняў у распаўсюдзь вакцынацыі, барацьбе з непаўнавартасным харчаваньнем і пашырэньнем сацыяльных магчымасьцяў для жанчын.
У Менску на дзень сьвятога Валянціна зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі.
«Гэта мой брат родны, я яго люблю, — Яўген Малажавы, брат Кліма Малажавага, лідэра гурту Botanic Рroject, асуджанага на 9 гадоў калёніі за гашыш і марыхуану, ня можа паверыць, што за такое могуць пасадзіць, як за забойства.
14 лютага ў Цэнтральным судзе Гомеля пачаўся разгляд першай у гісторыі Беларусі грамадзянскай справы наконт прызнаньня неправамерным патрабаваньня дзяржавы выплаціць так званы «падатак на дармаедзтва».
Рэальныя прыбыткі насельніцтва летась зьменшыліся на 7%, а пакупніцкая здольнасьць — на 10%. Гэта азначае, што частка людзей чакае яшчэ горшых часоў.
Беларуская габаістка Фаня Бергер з 15 гадоў жыве за мяжой. У самых розных і складаных сытуацыях ёй дапамагалі палестынскі скрыпач, брытанскі габаіст, амэрыканская журналістка і вугорскі кампазытар.
«Мінулагодняе рашэньне адмовіцца ад такіх здымкаў было памылкай», — сказаў дырэктар выданьня Купэр Хэфнэр. Акрамя аголеных мадэляў, чытачы знойдуць у часопісе таксама палітычныя жарты ды артыкулы пра жаночую сэксуальнасьць.
Праваабаронца Леанід Сьвецік падаў заяўку ў Чыгуначную раённую адміністрацыю Віцебску, каб правесьці 15 лютага пікет для тлумачэньня дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
На Дзень закаханых Свабода зьвярнулася да тых, чые любыя вядуць у Беларусі ня самую бясьпечную дзейнасьць — палітычную.
Магілёўскія ўлады адмовілі апазыцыі ў правядзеньні 19 лютага «Маршу недармаедаў».
Беспрацоўны Аляксандар Сямёнаў патлумачыў Свабодзе, чаму ён патрабуе прызнаць неправамерным патрабаваньне да яго з боку ўладаў аб сплаце так званага падатку на «дармаедзтва».
На мінулым тыдні жыхары Бабруйску раптоўна сутыкнуліся зь неабходнасьцю плаціць за правоз у гарадзкім транспарце дзіцячых вазкоў зь дзецьмі. Гэткім чынам фактычна зьнік бясплатны праезд для дзяцей да 7 гадоў у выпадках, калі вазок неабходны.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч 13 лютага выступіла ў Менску на канфэрэнцыі «Мэдыі Беларусі: выклікі і шанцы». Вось некаторыя яе выказваньні.
Загрузіць яшчэ