Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На траіх жыхароў «Маяка Менску» за пікет склалі пратаколы, міліцыя шукае іншых пратэстоўцаў


Пікет падчас адкрыцьця гандлёвага цэнтру «Дана Мол» супроць няякаснага будаўніцтва жыльля ў комплексе «Маяк Менску», 27 студзеня 2017 году

На жыхароў комплексу «Маяк Менску» Сьвятлану Кудзіну, яе мужа Паўла Цітова і Юлію Раманёнак былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу аб несанкцыянаваным правядзеньні пікету каля будынка «Дана Мол» у менскім мікрараёне «Усход».

27 студзеня пікетоўцы пратэставалі супроць няякаснага будаўніцтва жыльля ў комплексе «Маяк Менску», якое вядзе фірма-забудоўнік грамадзянаў Сэрбіі братоў Карычаў.

За 100 сэкундаў. Жыхары комплексу «Маяк Менску» пратэставалі супраць сэрбскага інвэстара:

За 100 сэкундаў. Жыхары комплексу «Маяк Менску» пратэставалі супраць сэрбскага інвэстара
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

«Цяпер нам пагражаюць штрафы да 20 базавых велічынь, але мы ня згодныя з пратаколамі», — паведаміла Свабодзе Сьвятлана Кудзіна. Паводле жанчыны, у дасланых ёй і яе мужу пратаколах пазначана, што яны былі папярэджаныя аб адказнасьці за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

«Насамрэч гэтага не было. Наадварот, самі міліцыянты казалі падчас пікету, што мы грамадзкага парадку не парушаем. У нас ёсьць сьведкі і відэа, як усё адбывалася. Пойдзем са сьведкамі ў суд», — абураецца Сьвятлана Кудзіна.

Паводле яе, міліцыянт зь Першамайскага РУУС, які тэлефанаваў і прапаноўваў прыйсьці ў міліцыю для азнаямленьня з пратаколамі, таксама распытваў зьвесткі пра іншых удзельнікаў пікету. «Вас жа было больш за тры чалавекі, а гэта парушэньне», — перадае словы міліцыянта жыхарка комплексу «Маяк Менску».

Усяго ў пікеце ўдзельнічалі 5 чалавек. Яны трымалі плякаты «Прэч зь Менску, ілжэінвэстары з Сэрбіі!», «Далоў карупцыю ў Першамайскім выканкаме!» ды іншыя. Падчас пікету міліцыянты ў цывільным атачылі пікетоўцаў і не далі ім наблізіцца да ўваходу ў краму «Дана Мол», дзе адбывалася ўрачыстае адкрыцьцё з удзелам прэм’ер-міністраў Беларусі і Сэрбіі, а таксама сэрбскіх бізнэсоўцаў. «Пасьля акцыі ніхто з прадстаўнікоў забудоўніка, на каго мы скардзіліся, так да нас і не прыйшоў, каб выслухаць нашы прэтэнзіі», — паведаміла Сьвятлана Кудзіна.

Калі адбудуцца суды над удзельнікамі пікету, пакуль невядома.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG