Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як стаць афіцыйна беспрацоўным у Беларусі: 11 крокаў


Блогер Verasen зарэгістраваўся на біржы працы і падзяліўся досьведам на сваім сайце. Вось асноўныя крокі, якія трэба зрабіць таму, хто зьбіраецца стаць афіцыйна беспрацоўным.

1. Прывезьці ў Цэнтар занятасьці дакумэнты

2. Калі ёсьць замежны дыплём — перакласьці і натарыяльна заверыць

3. Запоўніць анкету
сярод пытаньняў: «Чаму вы хочаце працаваць?»

варыянты адказаў:

  • праца — крыніца заробку
  • праца забясьпечвае сацыяльны статус
  • праца патрэбная для зносінаў і паўнавартаснага жыцьця
  • праца — спосаб самарэалізацыі

4. Атрымаць «Памятку беспрацоўнага» з пералікам абавязкаў чалавека бяз працы

5. Чакаць вырашэньня пытаньня пра дапамогу па беспрацоўі (цяпер яна складае ад 10 да 20 даляраў на месяц)

6. Прыходзіць раз на месяц і адзначацца ў Цэнтры занятасьці

7. Калі прапановы для вас няма — удзельнічаць у грамадзкіх працах:

  • узімку — мінімум 1 дзень на месяц
  • улетку — мінімум 5 дзён на месяц

8. Атрымаць накіраваньне на грамадзкую працу

9. Адкрыць рахунак у банку

10. Атрымаць «Картку самастойнага пошуку працы»

11. Самастойна шукаць працу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG