Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плэйбой вяртае на свае старонкі аголеных жанчын (фота)


Знакаміты амэрыканскі часопіс Плэйбой вяртае на свае старонкі фотаздымкі аголеных жанчын.

«Мінулагодняе рашэньне адмовіцца ад такіх здымкаў было памылкай», — сказаў дырэктар выданьня Купэр Хэфнэр. Акрамя аголеных мадэляў, чытачы знойдуць у часопісе таксама палітычныя жарты ды артыкулы пра жаночую сэксуальнасьць.

У першым вясновым нумары на вокладцы будзе мадэль Элізабэт Элам, аголеная да пояса з надпісам: «Аголенасьць — гэта нармальна». Часопіс ужо апублікаваў фотаздымак вокладкі ў сваім Інстаграме.

Рашэньне адмовіцца ад фотаздымкаў «ню» рэдакцыя вырашыла ў кастрычніку 2015 году з тае прычыны, што, маўляў, «цяпер чалавек адным клікам можа атрымаць доступ да любога сэксуальнага акту, які мы сабе толькі можам уявіць».

Мэдыя-аналітыкі тады крытыкавалі гэты крок Плэйбоя, зазначаючы, што ён страціць індывідуальнасьць.

У часопісе на працягу 60 гадоў зьяўляліся фотаздымкі аголеных зорак — такіх, як Мэрылін Манро, Мадона, Памэла Андэрсан. Летась старонкі Плэйбоя запоўнілі фота апранутых жанчын у заваблівых позах, сярод іх і мусульманка ў хіджабе.

Фота Мэрлін Манро на вокладцы часопіса ў 1953 годзе
Фота Мэрлін Манро на вокладцы часопіса ў 1953 годзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG