Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве пачынаецца суд за апаганьваньне памятнага знаку ахвярам Галакосту


19 лістапада невядомыя аблілі чорнай фарбай памятны знак «У памяць пра габрэяў – ахвяраў нацызму» ў Магілёве

16 лютага Ленінскі раённы суд Магілёва разгледзіць крымінальную справу супраць траіх прыхільнікаў ультраправага руху — скігедаў, якіх вінавацяць у апаганьваньні памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму».

Абвінавачваным інкрымінуецца злоснае хуліганства і пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Двое зь іх — непаўналетнія.

Зламысьнікі летась 19 лістапада аблілі памятны знак чорнай фарбай.

«Выбар месца і аб’екта для цынічнай выхадкі плянаваліся загадзя. Каля месяца ўдзельнікі групы вывучалі мясцовыя славутасьці і памятныя для габрэяў мясьціны. Правядзеньне „акцыі“ было прымеркавана да сьвяткаваньня шабату», — паведамляла магілёўская міліцыя.

Бацькі абвінавачваных выбачыліся за ўчыненае дзецьмі. Яны выказалі гатоўнасьць пакрыць выдаткі, зьвязаныя з рэстаўрацыяй аблітага фарбай помніка.

Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Яакоў Аўрагамі падзякаваў беларускім уладам за выкрыцьцё зламысьнікаў. Быўшы ў Магілёве, ён усклаў да апаганенага памятнага знаку ахвярам Галакосту вянок.

Разгляд справы пачнецца у 14.15.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG