Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сымпатыя да Сталіна ў Расеі дасягнула гістарычнага рэкорду


Колькасьць сымпатыкаў Сталіна ў Расеі дасягнула гістарычнага максымуму за 16 гадоў. Паводле апытаньня «Левада-цэнтра», праведзенага ў студзені, з «захапленьнем», «павагай» і «сымпатыяй» да Сталіна ставяцца да 46 адсоткаў рэспандэнтаў.

У сакавіку 2006 года такіх было 37 адсоткаў, піша РБК са спасылкай на дасьледаваньне.

Расейцы сталі таксама лепш ставіцца да Леаніда Брэжнева і Ўладзіміра Пуціна. Колькасьць сымпатыкаў Брэжнева павялічылася за 11 гадоў з 39 да 47 працэнтаў, а прэзыдэнта Пуціна — з 76 да 83 працэнтаў.

Самыя нялюбыя расейцамі дзяржаўныя дзеячы, паводле вынікаў апытаньня сацыёлягаў «Левада-цэнтра», Міхаіл Гарбачоў, Барыс Ельцын і Мікіта Хрушчоў.

Напярэдадні былі апублікаваныя дадзеныя «Левада-цэнтра», згодна зь якімі амаль траціна расейцаў лічыць, што жыцьцё ў Расеі пры Пуціне стала лепшым, чым калі-небудзь за апошнія 100 гадоў. Яшчэ 29 адсоткаў апытаных назвалі ідэальным гістарычным пэрыядам эпоху Брэжнева.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG