Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага журналіста Лойку дапыталі пра выставу са здымкамі з Данбасу беларуса Васюковіча


Адзін са здымкаў Васюковіча сэрыі «Фота на памяць», што выстаўлялася ў Маскве ў 2016 годзе
Адзін са здымкаў Васюковіча сэрыі «Фота на памяць», што выстаўлялася ў Маскве ў 2016 годзе

Сьледчы камітэт Таганскага раёну Масквы дапытаў расейскага журналіста Сяргея Лойку пра маскоўскую выставу «Прямой взгляд», паведамляе фонд «Открытая Россия».

У ліку работ выставы была сэрыя рэпартажных здымкаў Лойкі «Вайна ва Ўкраіне», якая заняла 2-е месца ў намінацыі «Канфлікт». У той намінацыі перамог беларускі фатограф Аляксандар Васюковіч з сэрыяй «Фота на памяць», прысьвечанай украінскім вайскоўцам, палеглым у канфлікце на Данбасе.

Выставу ў верасьні 2016 году разграмілі людзі, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу». У іх ліку быў дэпутат маскоўскай акругі Якіманка Дзьмітрый Захараў, які трымаў слоік чырвонай фарбы з надпісам «Кроў дзяцей Данбасу, забітых украінскім войскам». У сацсетках ён хваліўся, што прыйшоў закрываць «выставу забойцаў». У дзень пагрому падаў заяву ў Сьледчы камітэт: выстава нібы ўзбуджае нянавісьць ці варожасьць.

Выставачная заля маскоўскага Сахараўскага цэнтру пасьля разгрому «вэтэранамі Данбасу»:

Сьледчы камітэт Расеі спачатку адмовіўся распачынаць справу паводле адпаведнага артыкулу, але начальнік СК у студзені скасаваў адмову і накіраваў матэрыялы на новую праверку. Прызначана судовая псыхоляга-лінгвістычная экспэртыза, па выніках якой будзе заведзеная ці не крымінальная справа. З нагоды факту пагрому выставы справы не заводзіліся.

Расейскія сьледчыя выклікалі і беларуса Васюковіча: у ягоных здымках нібы пабачылі прапаганду «Правага сэктару». Васюковіч жа казаў, што на фота нават не было ніводнага байца «Правага сэктару»; ён адказаў на ліст сьледчых, што жыве ў Беларусі і ня можа прыехаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG