Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон адзначыў дзень сьвятога Валянціна бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску на дзень сьвятога Валянціна зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку карыстальнік зь нікам «Мірон» напісаў:

«У „Дзень любові“ кожны імкнецца зрабіць знак увагі сваім любімым і каханым. А як змагару прадэманстваць сваю палымяную любоў да Бацькаўшчыны, як ня ўзьнятым бел-чырвона-белым сьвятым нашым сьцягам? Мірон віншуе ўсіх патрыётаў і Беларусь з „Днём любові“!»

Мірон прапануе ўздымаць бел-чырвона-белыя сьцягі да іх поўнай легалізацыі.

«Міронаўскі рух» распачаўся на Віцебшчыне ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя з нагоды рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які зьмяніў нацыянальную сымболіку. Надалей гэты рух распаўсюдзіўся амаль па ўсёй Беларусі.

Рыгор Барадулін прысьвяціў Мірону такія радкі:

«Дрыжэце і калхозны трон,
і падхалімскія капэлы,
калі вывешвае Мірон
сьцяг родны бел-чырвона-белы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG