Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла ў фэдэральны вышук дэпутата-камуніста, які зьехаў ва Ўкраіну


Дзяніс Варанянкоў, архіўнае фота

Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў у фэдэральны вышук былога дэпутата Дзярждумы ад КПРФ Дзяніса Варанянкова, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Дэпутату завочна інкрымінуюць махлярства ў асабліва буйных памерах — рэйдэрскі захоп у 2011 годзе будынка ў цэнтры Масквы коштам 5 мільёнаў даляраў. Варанянкоў і раней праходзіў у гэтай справе, але Генпракуратура адмовілася ўнесьці прадстаўленьне аб пазбаўленьні яго дэпутацкай недатыкальнасьці. У кастрычніку 2016 г. экс-дэпутат эміграваў ва Ўкраіну, баючыся перасьледу на радзіме. У сьнежні ён атрымаў украінскае грамадзянства — праз два днi пасьля заканчэньня ягоных дэпутацкіх паўнамоцтваў.

Варанянкоў у інтэрвію ўкраінскаму Censor.net (заблякаваны ў Расеі) назваў «памылкай» далучэньне Крыму да Расеі, параўнаў сытуацыю ў Расеі зь Нямеччынай часоў нацыстаў. Экс-дэпутат пацьвердзіў раней апублікаваныя СМІ зьвесткі аб тым, што ён даў паказаньні генэральнай пракуратуры Ўкраіны супраць былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG