Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцёла ў менскім сквэры Котаўка ня будзе


Пратэст супраць вырубкі дрэваў у Котаўцы ў сьнежні 2016 году

На пабудове касьцёла ў менскім сквэры Котаўка ўжо можна ставіць кропку, паведамляе каталіцкі часопіса «Ave Maria» са спасылкай на пробашча парафіі сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, айца Дзьмітрыя Занямонскага.

«Касьцёл у сквэры Котаўка ня будзе пабудаваны. Нам быў прапанаваны новы ўчастак зямлі, і мы далі згоду на яго. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч гэтую прапанову зацьвердзіў. Цяпер вядзецца праца па падрыхтоўцы неабходнай дакумэнтацыі», — распавёў айцец Дзьмітрый часопісу «Ave Maria».

Паводле сьвятара, новы ўчастак для будаўніцтва касьцёла будзе разьмешчаны «ў зоне грамадзкай забудовы па вуліцы Някрасава».

Першапачаткова плянавалася пабудаваць касьцёл у менскім сквэры Котаўка. Для гэтага будаўніцтва, паводле словаў мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, быў атрыманы дазвол ад Аляксандра Лукашэнкі, аднак у летась у траўні, калі ў сквэр прыехала брыгада «Зелянбуду», каб падрыхтаваць участак і высекчы неабходную частку дрэваў, ёй перашкодзіла група мясцовых жыхароў і актывістаў экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка».

Пратэстоўцы заяўлялі, што будаўніцтва не мае законных падставаў. У выніку шматлікіх пратэстаў «зялёных» і мясцовых жыхароў будаўніцтва было прыпынена, а потым перанесена ў іншае месца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG