Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — дзень народзінаў Антона Луцкевіча, аднаго з ідэолягаў беларускага адраджэньня


Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч

Антон Луцкевіч нарадзіўся, паводле новага стылю, 29 студзеня 1884 году (17 студзеня — паводле старога).

Антон Луцкевіч — грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР, аўтарам трэцяй устаўной граматы, прэмʼер-міністрам БНР.​

«Луцкевіч сфармуляваў беларускую дзяржаўную ідэю яшчэ напачатку мінулага стагодзьдзя. І менавіта ягонымі вучнямі і наступнікамі былі стваральнікі БССР. Яны маглі ігнараваць ягоныя працы, але яны ўжо не маглі выйсьці зь ягонага кола. Вось што самае галоўнае. Тое, што і сёньня мы цалкам жывем з канстытуцыяй Луцкевіча, нават калі яе бясконца парушаем. Нічога іншага няма і ня можа быць. Інакш гэта былі б ня мы і ня наша краіна», — піша Сяргей Дубавец у эсэ «Апраўданьне Антона Луцкевіча», якое ўвайшло ў кнігу Вострая Брама, што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG