Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

На гэтай старонцы вы можаце спампаваць PDF ці аўдыё, паглядзець мультымэдыйныя матэрыялы.

Гаворыць Радыё Вызваленьне (PDF, 34 MB)

Выбраныя матэрыялы Беларускай Службы Радыё Вызваленьне 1954-1956

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам (PDF)

У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, пісаныя для Радыё Свабода у 2014–2016 гг. Жывая практыка і прыгажосьць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасьцю выкладаньня і тонкім філялягічным густам аўтара.

Прэзэнтацыя ў Менску

Алексіевіч на Свабодзе (PDF)

Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.

Спампаваць кнігу ў мабільных фарматах

Сяргей Навумчык. Дзевяноста пяты (PDF)

Гэта — трэцяя кніга цыклю, прысьвечанага найноўшай гісторыі Беларусі і падзеям, удзельнікам якіх давялося быць аўтару ў якасьці дэпутата апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Увага чытача канцэнтруецца на галоўнай (паводле аўтара) падзеі году — рэфэрэндуме 1995 году.

Прэзэнтацыя ў Нью-Ёрку

Прэзэнтацыя ў Менску

Сяргей Абламейка. Мой Картаген (PDF, EPUB, Kindle)

Кнігу складаюць аўтарскія эсэ пра актуальныя праблемы нацыянальнай культуры, літаратуры і сучаснай грамадзкай думкі. Асобныя разьдзелы прысьвечаны гэтак званаму «русскому миру», а таксама цяперашняму стану архітэктурнай спадчыны Менску.

Прэзэнтацыя ў Менску

Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды (PDF)

Дапоўненае выданьне. 300 партрэтаў герояў беларускай свабоды – ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI-га. Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага.

Прэзэнтацыя ў Менску

Сяргей Навумчык. Дзевяноста чацьверты (PDF)

Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары.

Прэзэнтацыя ў Менску

Прэзэнтацыя ў Празе

Невясёлыя карцінкі (PDF)

Кожны будні дзень цягам пяці гадоў публікаваліся сатырычныя малюнкі мастака ДэЛёз, у якіх паказвалася беларуская (і ня толькі) рэальнасьць без касмэтыкі і бяз пафасу. У альбоме, які сабраў найлепшыя карцінкі, таямнічы мастак сустракаецца з загадкавым паэтам ДаСьлёз, і разам яны запрашаюць у камічную опэру жыцьця.

Прэзэнтацыя ў Менску

Прэзэнтацыя ў Горадні

Прэзэнтацыя ў Магілёве

Юры Дракахруст. Сем худых гадоў (PDF)

У кнігу ўвайшлі 63 блогі, якія публікаваліся на сайце svaboda.org ад 2008 да 2014 году. Гэта і хроніка бягучых падзеяў, на якія аўтар апэратыўна адгукаўся, але адначасна і спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў.

Прэзэнтацыя кнігі ў Менску

Прэзэнтацыя ў Коўне

Жыцьцё пасьля раку (PDF, Люстэрка)

Гісторыі анкалягічных хворых, якія пасьпяхова лечацца, ведаюць, што рак — гэта не прысуд, і дапамагаюць іншым усьвядоміць гэта і змагацца з хваробай.

Прэзэнтацыя кнігі ў Менску

Прэзэнтацыя ў Клічаве

Прэзэнтацыя ў Смаргоні

Валянцін Жданко. Лісты на Свабоду (PDF)

Выбраныя старонкі радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000–2014).

Бліц-прэзэнтацыя ў Менску

Валянцін Жданко. Лісты пра Свабоду (PDF)

У выбраных лістах (2000–2014) з радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці.

Бліц-прэзэнтацыя ў Менску

Альгерд Бахарэвіч. Каляндар Бахарэвіча (PDF)

Кнігу склалі 366 эсэ пра гістарычныя падзеі кожнага дня году. Гэтая кніга стваралася ў Гамбургу і Менску, Уроцлаве і Вісбю, у цягніках і гатэлях, на выспах і вуліцах, яна рухалася наперад няўхільна, быццам стрэлка гадзіньніка, і пісалася, як мастацкае палатно, каб урэшце загучаць, як музыка.

Прэзэнтацыя

Анатоль Лябедзька. 108 дзён і начэй у засьценках КДБ. Дзёньнік палітычнага закладніка. (PDF)

Турэмны дзёньнік Анатоля Лябедзькі – дэталёвае апісаньне пекла, якім стала для палітычных вязьняў «амэрыканка», сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менску, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. 2013. — 434 с.

Прэзэнтацыя

Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы (PDF)

Аўтар кнігі быў непасрэдным удзельнікам падзеяў лёсавызначальнага 1991-га. На падставе ўспамінаў і захаваных дакумэнтаў ён распавядае, як, кім і пры якіх абставінах была здабытая незалежнасьць Беларусі. 2013. — 536 с.

Прэзэнтацыя

Саўка і Грышка. Песьні праўды. Год другі. 2012. Мультымэдыйны DVD-дыск

Два гады сябры-ворагі Саўка і Грышка, якіх стварыў Лявон Вольскі, дзеляцца ўражаньнямі тыдня і сутыкаюцца лабамі на пустым месцы. Паслухайце, усьміхніцеся і пэўным крокам рушце далей.

Мікрасайт

Прэзэнтацыя ў Беларусі

Глядзі таксама:Саўка і Грышка: год першы

Юрась Бушлякоў. Жывая мова (PDF)

“Жывая мова” — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі. 2013. — 294 с.

Прэзэнтацыя

Юры Бандажэўскі Турма і здароўе (PDF)

Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў дапаможнік, адрасаваны вязьням, якія не зьбіраюцца здавацца ва ўмовах няволі.

Прэзэнтацыя

Алег Грузьдзіловіч. Хто ўзарваў Менскае мэтро? (PDF)

Аналіз судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі, галасы падсудных і пацярпелых. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму. 2013. — 354 с.

Прэзэнтацыя

Валер Каліноўскі. Справа Бяляцкага (PDF)

Гэтая кніга ня столькі пра крымінальную справу № 11081100188, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы, колькі пра справу ягонага жыцьця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека. 2012. — 364 с.

Прэзэнтацыя

Альгерд Бахарэвіч. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча (PDF)

“Падручнік беларускай літаратуры ХХІ ст.” Суб'ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. 2012. — 428 с.

Прэзэнтацыя

Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду (PDF)

Гісторыя Беларускай Сьпеўна-Драматычнай майстроўні (1981-1984) у асобах. 2012. — 464 с.

Прэзэнтацыя

Слоўнік Свабоды: XX стагодзьдзе ў беларускай мове (PDF)

Слова на дзень для памяці і для роздуму. 2012. — 516 с.

Прэзэнтацыя ў Менску

Уладзімер Арлоў. Пакуль ляціць страла (PDF)

Сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.— 2012. — 400 с.: іл.

Прэзэнтацыя ў Менску

«Галасы салідарнасьці». Мультымэдыйны DVD-дыск

Былыя прэзыдэнты ЗША і Чэхіі Джордж Буш і Вацлаў Гавэл, усясьветна вядомыя дысыдэнты, філёзафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнікі, праваабаронцы чытаюць імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году.

Мікрасайт

Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011 (PDF)

Кніга храналягічна і тэматычна працягвае выданьне сэрыі «Адзін дзень палітвязьня» (2009), у якім даваліся партрэты апанэнтаў аўтарытарнага рэжыму, што былі зьняволеныя ў Беларусі ў 1996-2008 гады.

Прэзэнтацыя ў Менску

Аляксандр Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску (PDF)

Гісторыя двух гадоў жыцьця ў беларускай сталіцы Лі Гарві Освальда – амэрыканскага грамадзяніна, які стаў забойцам прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі.

Прэзэнтацыя ў Менску

Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды 1980-2010 (PDF)

Спроба пазначыць 30 год змаганьня за дэмакратыю і незалежнасьць, удзельнікам ці сьведкам чаго быў сам аўтар.

Прэзэнтацыя ў Менску

Альгерд Бахарэвіч. Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча (PDF)

Антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак.

Водгукі

Прэзэнтацыя ў Менску

«Саўка і Грышка. Песьні праўды. Год першы». Мультымэдыйны DVD-дыск — 2011.

Зборнік песень рок-сьпевака Лявона Вольскага, якія ён прэзэнтаваў у праекце Радыё Свабода "Саўка і Грышка".

Мікрасайт.

Прэзэнтацыя ў Беларусі.

Глядзіце таксама: Саўка і Грышка: год другі

Галіна Руднік. Птушкі пералётныя. — 2011. — 192 с. (PDF)

Успаміны вэтэрана Свабоды. Дзяцінства ў краіне Сталіна, юнацтва ў нямецкіх лягерах уцекачоў і ўсё астатняе жыцьцё - з Радыё Свабода. Расповед, які зьнітоўвае лёс выдатных людзей 20 стагодзьдзя.

Прэзэнтацыя на сайце

"Сто бардаў Свабоды". Мультымэдыйны DVD-дыск — 2011

Гэта зборнік гутарак і песень 100 удзельнікаў аднайменнай перадачы Радыё Свабода.

Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску

Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі. — 2010. — 352 с. (PDF)

Шукае нашае ў чужым, чужое ў сваім і сваё ў нашым. Вячаслаў Ракіцкі гутарыць зь вядомымі філёзафамі, гісторыкамі, культуролягамі, пісьменьнікамі пра нацыянальныя і каляніяльныя міты і брэнды двух апошніх стагодзьдзяў.

Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску

Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Аўдыёкніга. Мікрасайт – 2010.

Кніга гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены ў 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя самыя лічбы пазначаюць і дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня.

Водгукі і прэзэнтацыі

«Барды Свабоды». Мультымэдыйны DVD-дыск– 2010

Гэта зборнік гутарак і песень 50 ўдзельнікаў аднайменнай перадачы радыё Свабода. Цягам амаль двух гадоў кожны тыдзень на Радыё запісваліся барды, і вядомыя, раскручаныя, і зусім маладыя. З найлепшых іх твораў склалі дыск.

Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску

Міхась Скобла. Вольная студыя. – 2009. – 554 c. іл. (PDF)

50 гутарак пра свабоду думаць, ствараць і памятаць у сучаснай Беларусі. Інтэлектуальны і эстэтычны фэст, вяршыня дзесяцігадовага радыёцыклю аўтарскіх штонядзельных дыялёгаў з выдатнымі сучасьнікамі.

Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску

Сяргей Дубавец. ЯК? Азбука паводзінаў. – 2009. – 252 c. іл. (PDF)

Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?

Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску

Акцэнты Свабоды – 2009. – 428 с. іл. (PDF)

Парадоксы станаўленьня беларускай нацыі і дзяржаўнасьці, беларускі аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, Беларусь паміж Усходам і Захадам — тэмы круглых сталоў, за якімі адказы шукаюць вядомыя беларускія і замежныя экспэрты і палітыкі.

Водгукі і прэзэнтацыя

Адзін дзень палітвязьня. — 2009. — 364 с.: іл. (PDF)

Сярод герояў кнігі — паэт, мастак, геадэзіст, старшыня калгасу, лекар, прэм’ер-міністар, пасол, палітыкі, грамадзкія актывісты, праваабаронцы, прадпрымальнікі, дэпутаты, журналісты, міністры. Усіх іх аб’ядноўвае зьняволеньне з палітычных матываў у часе кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.

Водгукі пра кнігу і прэзэнтацыя ў Менску., розгалас

Начная чытанка-2: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”. Мікрасайт.

Начная чытанка-1: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”. Мікрасайт

Пётра Садоўскі. Мой шыбалет: Аўтабіяграфічныя арабэскі. — 2008. — 426 с.: іл. (PDF)

Беларускі шлях ад Фройда да Майсея.

Водгукі і прэзэнтацыі

Івонка Сурвіла. Дарога: Стоўпцы - Капэнгаген - Парыж - Мадрыд - Атава - Менск. — 2008. — 144 с.: іл. (PDF)

Прыгожая кніга самай прыгожай старшыні Рады БНР.

Водгукі і прэзэнтацыі

Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 2007. — 576 с.: іл. (PDF)

261 партрэт герояў беларускай свабоды. Кніга – дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.

Прэзэнтацыя ў Менску, Магілёве і ў Інтэрнэце, водгукі і розгалас

Вінцэсь Мудроў. Альбом сямейны. — 2007. — 232 с.: іл. (PDF)

Страшныя, сьмешныя, забытыя словы савецкага часу — ад палёту Гагарына да выбуху ў Чарнобылі. Плюс фэерычная рэакцыя слухачоў.

Прэзэнтацыя ў Менску

Плошча. 19.03—25.03.2006. — 2006. — 400 с.: іл. (PDF)

Хроніка масавых пратэстаў сакавіка 2006 году, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер. Кругласутачныя рэпартажы, каляровыя фота, званкі на «Свабоду» — нацыянальная акустыка менскага цуду.

Прэзэнтацыя ў Менску, Вільні

Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. — 2006. — 504 с.: іл. (PDF)

Бог, сэкс, магія, сны, гарэлка, інтрыгі, бойкі, улада — жыцьцё і сьмерць па-беларуску і ў эўрапейскім кантэксьце. Гутаркі з гісторыкамі, фальклярыстамі, пісьменьнікамі — так пра айчынную гісторыю яшчэ не гаварылі.

Прэзэнтацыя ў Менску

Сяргей Дубавец. Вострая Брама. — 2005. — 520 с. (PDF)

Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў — адкрыцьці, парадоксы і правакацыі, выбраныя старонкі найноўшага нацыянальнага дыскурсу. Інтэлектуальны фэст.

Прэзэнтацыя ў Менску

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Новае выданьне дапоўненае не вядомымі раней аўтарскімі тэкстамі, інтэрвію, лістамі, малюнкамі, фота і ўспамінамі. Клясыка жанру.

Прэзэнтацыя ў Менску

Аляксандар Лукашук. Прыгоды АРА ў Беларусі. — 2005. — 500 с.: іл. (PDF)

Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920—1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Не раўнуючы машына часу.

Прэзэнтацыя ў Менску

Рыгор Барадулін. Дуліна ад Барадуліна. — 2004. — 254 с.: іл. (PDF)

Показкі, эпіграмы, міні-оды «Свабодзе» ды іншыя бессаромныя жэсты, у т. л. эсэ «Як беларусы сэксам займаюцца». Бо праўды не заглушыш.

Прэзэнтацыя ў Менску

Poems on Liberty: Reflections for Belarus. — 2004. — 312 с. (PDF)

Выбранае з кнігі «Верш на Свабоду» па-беларуску і па-ангельску. Бліскучыя пераклады фантастычнай вялікабрытанкі Веры Рыч.

Быкаў на Свабодзе. — 2004. — 536 с.: іл. (PDF)

Інтэрвію, выступы беларускага клясыка на Радыё Свабода ў 1991—2003 гг. «Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю «Свабоду». Тое сталася звычкай і патрэбай душы». Брама скарбаў, адкрытая для ўсіх, хто любіць Быкава.

Прэзэнтацыя ў Менску

Дарога праз Курапаты. — 2002. — 464 с.: іл. (PDF)

Гісторыя безразважнай абароны месца масавых пахаваньняў ахвяраў камунізму падчас будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі. Унікальны ў гісторыі журналістыкі дакумэнт штодзённага рэпартажу з аднаго месца на працягу васьмі месяцаў. Кніга абароненай годнасьці.

Прэзэнтацыя ў Менску

Верш на Свабоду. — 2002. — 464 с. (PDF)

Анталёгія арыгінальнай паэзіі, якая гучала на хвалях «Свабоды» штодня ўвесь 2001 год. Аўтары — нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому — 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Свабода — мова, на якой Бог гаворыць з чалавекам, а чалавек — з Богам. У кнізе — фрагмэнты гэтай размовы.

XS
SM
MD
LG