Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарунак нашым чытачам: мікрасайт з аўдыёкнігай Васіля Быкава


Аўдыёкніга выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Першымі слухачамі дыску сталі жыхары Горадні, дзе ягоная прэзэнтацыя адбылася ў мінулую суботу, 17 чэрвеня дыск быў прадстаўлены бабруйчанам, а 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, адбудзецца прэзэнтацыя аўдыёкнігі ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску, дзе ня так даўно адкрылася экспазыцыя, прысьвечаная ваеннаму пэрыяду жыцьця і творчасьці народнага пісьменьніка.


"Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя самыя лічбы пазначаюць і дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня. А тры прэзэнтацыі — тры дні паміж датамі прыходу пісьменьніка ў зямное жыцьцё і адыходу ў вечнасьць.

Мультымэдыйны дыск выстаўлены на svaboda.org у форме мікрасайту:

Васіль Быкаў. "Доўгая дарога дадому"

Каб спампаваць паасобныя аўдыёфайлы, трэба навесьці курсор на назву фрагмэнта і клікнуць на слова “Загрузіць”.

Гэта ўжо пяты мультымэдыйны дыск “Свабоды”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі” і DVD-дыск “Барды Свабоды”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG