Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаргоні адбылася прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку»


Прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку» зь бібліятэкі Радыё Свабода прайшла ў Дзіцячым цэнтры мастацтваў Смаргоні.

Удзел у імпрэзе ўзялі ўдзельнікі праекту, лекары-анколягі, псыхолягі, прадстаўнікі мясцовай ўлады і жыхары Смаргоні.

Кіраўніца праекту, журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь паведаміла гісторыю напісаньня кнігі, а таксама дала слова галоўным героям.

Сярод іншых — жыхарцы Смаргоні, гераіні кнігі Ірыне Фрэнкель. Яна апавяла гісторыю свайго выздараўленьня, а таксама расказала пра стварэньне ў горадзе групы падтрымкі анкалягічна хворых.

Слова бралі таксама лекары і псыхолягі, якія заклікалі людзей не апускаць рукі, а змагацца за сваё здароўе і жыцьцё. А гісторыі выздараўленьня людзей, прыведзеныя ў кнізе «Жыцьцё пасьля раку», зьяўляюцца гэтаму прыкладам.

«Жыцьцё пасьля раку» — гэта 22 гісторыі анкалягічных пацыентаў, якія ўсьвядомілі, што сьмерць можа быць блізка, але іх жыцьцё ў такой сытуацыі набывае іншы сэнс. Прэзэнтацыя кнігі адбылася таксама ў Клічаве і Менску.

XS
SM
MD
LG