Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Сяргей Дубавец
17-ую кнігу сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” складаюць эсэ Сяргея Дубаўца “Як?”

Літаратар, журналіст, выдавец, сталы аўтар нашага радыё разважае ў ёй пра мадэлі этыкі сучасных беларусаў і дае свае варыянты адказаў на пытаньні, як збудаваць сваё жыцьцё шчасьлівым.

Спампаваць кнігу "Як?" у PDF-фармаце можна ТУТ.

УСЕ КНІГІ СЭРЫІ "БІБЛІЯТЭКА СВАБОДЫ. XXI СТАГОДЗЬДЗЕ"

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГІ СЯРГЕЯ ДУБАЎЦА ПРАЙШЛА З АНШЛЯГАМ

ФОТАГАЛЕРЭЯ




МАРАТОН СВАБОДЫ. ЯК?


ЯК ДУБАВЕЦЬ?

"Як Дубавец? Напрыклад, так:? — у 50 гадоў напісаць кнігу, якая замест дубовых запытаў "хто вінаваты?" і "што рабіць?" задасьць магічнае і музычнае, такое неістотнае і такое біблійнае, галоўнае для свабоды, вайны і каханьня пытаньне — "як?", – піша дырэктар беларускай "Свабоды" Аляксандар Лукашук.



Пётра Садоўскі
ПЁТРА САДОЎСКІ: РАБІ, ЯК КАЖА ДУБАВЕЦ!

Пакліканы я вас вучыць,
Як вільняваць, як спаць. як піць,
Як паміраць, як сьвяткаваць,
Як Беларусь дабудаваць,


ІРЫНА ДУБЯНЕЦКАЯ: ВІЛЬНЯР БЕЛАРУСКІ

Роздум пра Сяргея Дубаўца і ягоную кнігу “Як?” Як перагуквацца? Як быць Канфуцыем? Як быць хроснай Дубаўца? Як зладзіць ВКЛ – Вялікае Княства Любові?

“ЧЫМ БОЛЬШ ЧЫТАЮ ДУБАЎЦА, ТЫМ БОЛЬШ ХОЧАЦЦА ПРАТЭСТАВАЦЬ”

“Чым больш чытаю Дубаўца, тым больш хочацца пратэставаць. Тым большы пратэст выклікае кніга ягоных радыётэкстаў “Як?”. Нешта мне рымсьціць, нечага не хапае ў новых кароткіх і ў прынцыпе чытабельных тэкстах Сяргея Іванавіча”, – кажа паэт Славамір Адамовіч.


"ЗАПАВЕТ ПІСЬМЕНЬНІКА: НЕ ПАВУЧАЙ!"

“Некалі даўно, яшчэ працуючы разам зь Сяргеем Дубаўцом у газэце “Гомельская праўда”, я прыдумаў для сябе гэткі адзінаццаты запавет, запавет пісьменьніка: не павучай..." – прыгадвае галоўны рэдактар часопісу “Дзеяслоў Барыс Пятровіч.


"РОБІЦЬ ГЭТА НЕ ПА-МЭНТАРСКУ"

“Сяргей Дубавец, якога я асабіста ведаю больш за два дзясяткі гадоў, на маю думку, вучыў і вучыць нас усіх верыць у гэтае жыцьцё. Але робіць гэта не па-мэнтарску, не энцыкляпэдычна, а неяк надзвычай далікатна, як гэта ён і зрабіў у сваёй новай кніжцы “Як?”, – сказаў паэт і праваабаронца Сяржук Сыс.


"ДУБАВЕЦ – ПРАБЛЕМНЫ АЎТАР"

"Дубавец — гэта свой і ня свой. Свой, таму што ён — наш, а ня свой, таму што ён — спрэчны. Таму што ён — праблемны. І гэта, як мне падаецца, вельмі цікава, таму што дзякуючы менавіта такім праблемным аўтарам нашае супольнае мысьленьне робіць чарговы крок наперад”, – кажа крытык Максім Жбанкоў.


“ГЭТА АБСАЛЮТНА ЎНІКАЛЬНАЯ КНІГА”

Чым бы прафэсійна ні займаўся Дубавец, ён ніколі не займаўся сваёй прафэсіяй. Ён заўсёды і ўсюды рабіў толькі адно — нацыянальную Беларусь. У гістарычнай рэтраспэктыве пра такіх мы звычайна кажам — нацыянальны дойлід”, — кажа філёзаф Валянцін Акудовіч.



“МАСТАЦКІ ТВОР, У ЯКІМ ЛІРЫЧНЫ ГЕРОЙ — СЯРГЕЙ ДУБАВЕЦ”

"Кожны, чытаючы гэтую кнігу, можа далучыцца да аўтара ў пошуку адказаў на пастаўленыя пытаньні. Тым больш што ёсьць такая магчымасьць — праз інтэрнэт выкласьці пытаньні Дубаўца і даць на іх свае адказы”, — кажа журналіст і літаратар Севярын Квяткоўскі.

“КНІГУ ДУБАЎЦА МОЖНА ПАРАЎНАЦЬ З МАРАЛЬНЫМ КОДЭКСАМ”

"Працуючы над пасьляслоўем да кнігі, я шукаў, з чым параўнаць публіцыстыку Дубаўца. І неяк раптам падумалася, што ў ёй ёсьць нешта агульнае з мастацтвам вайны ў старажытнай Японіі, якое было зводам ня толькі стратэгіі і тактыкі, але і пэўных этычных правілаў. І вось я гляджу на гэтыя літары на вокладцы і бачу нешта падобнае да японскай каліграфіі", — гаворыць журналіст Віталь Тарас.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG