Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як малявалі беларускі рай. Дадалося відэа


Цягам пяці гадоў кожны дзень на сайце svaboda.org публікаваліся сатырычныя малюнкі мастака ДэЛёз, у якіх паказвалася беларуская (і ня толькі) рэальнасьць без касмэтыкі і бяз пафасу. А загадкавы паэт ДаСьлёз напісаў вершы.

Імпрэзу вялі журналісты Аляксей Знаткевіч, Франак Вячорка і паэт і выкаанаўца Андрэй Хадановіч. Напачатку яны запрасілі прысутных узяць удзел у конкурсе сатырычных малюнкаў і вершаў «Беларускі рай». Конкурс атрымаў такую назву пасьля гісторыі, якая здарылася напярэдадні прэзэнтацыі. Калі арганізатары прэзэнтацыі зьвярнуліся ў Менгарвыканкам з просьбай аб расклейцы афішак на рэклямных тумбах сталіцы, чыноўнікі палічылі неэстэтычнай карцінку, якая была зьменшаная на афіцы.

Удзельнікам прэзэнтацыі раздалі аркушы паперы і флямастэры. Пакуль яны малявалі і пісалі вершы пар сваё ўяўленьне «Беларускага раю», Андрэй Хадановіч чытаў вершы з самога альбому, бо аўтары малюнкаў і вершаў невядомыя, яны не захацелі называць сябе.

Потым удзельнікі конкурсу чыталі свае яшчэ «цёплыя» вершы, якія толькі што напісалі. Выступілі Сяргей Мінскевіч, Марына Яўсейчык, Ірына Зорка і іншыя. На прэзэнтацыю дэбютаваў і дуэт гітарыста Андрэя Хадановіча і акардэяніста Аляксея Крукоўскага.

На наступным тыдні, 17-га лістапада, прэзэнтацыя адбудзецца ў Горадні, вул. Будзёнага 48а. Пачатак а 18.30.

19-га лістапада — у Магілёве, вул. Чкалава 16, грамадзкі цэнтар «Кола сяброў». Пачатак а 18.30.

Аляксей Знаткевіч

Аляксей Знаткевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG