Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзэнтацыя кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова»

У менскай управе БНФ прайшла прэзэнтацыя кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».


19:31 23.7.2013
На разьвітаньне Валер Каліноўскі заклікае ўсіх чытаць кнігу Юрася Бушлякова і слухаць Радыё Свабода. На гэтым прэзэнтацыя закончаная. Прысутныя пасталі ў чаргу, каб атрымаць кнігу «Жывая мова».

Наведнікі сайту Радыё Свабода могуць сьцягнуць кнігу ў PDF-фармаце.
19:28 23.7.2013
Валер Каліноўскі паведамляе, што ўсе прысутныя на прэзэнтацыі могуць атрымаць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі эксьлібрысу, зробленым рукой маці Юрася Элеанорай Яўсееўнай Бушляковай. «Я хачу падзякаваць усім, хто прыйшоў, хто яго памятае, хто яго цэніць», — кажа спадарыня Элеанора.
Элеанора Бушлякова

Элеанора Бушлякова

19:15 23.7.2013
Прысутныя глядзяць фільм пра Юрася Бушлякова, зьнятыя ўрыўкі зь ягонага жыцьця. Фільм зрабіў праскі беларус Макс Шчур.
19:13 23.7.2013
Слова даецца старшыні ТБМ Алегу Трусаву, якому Валер Каліноўскі прапанаваў у тым ліку выказаць сваё меркаваньне пра лёс беларускай мовы.

«Я, напрыклад, таксама быў чалавек гарадзкі, з гораду Мсьціслаў. Менавіта там Насовіч напісаў свой слоўнік. Юрась Бушлякоў быў вельмі актыўным сябрам ТБМ. Ён ня толькі плаціў складкі, але і рэгулярна перадаваў уласныя ахвяраваньні. Бушлякоў — прадстаўнік новага Адраджэньня. І гэтая хваля, відаць, самая моцная за апошнія 200 гадоў, бо менавіта яна дала нам незалежасьць. Можа, мова і ня будзе вечна жыць (бо вечным нічога не бывае), але пару тысяч гадоў яна пражыве.

Няма чаго хвалявацца. Трэба рабіць штодзённа тое, што рабіў Бушлякоў — гаварыць па-беларуску».

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG