Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Бібліятэцы Свабоды» папаўненьне: выйшла з друку другая кніга Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда». Яе склалі выбраныя перадачы аднайменнай праграмы нашага радыё, якія гучалі цягам апошніх двух гадоў. Гэта ўжо дваццаць чацьвёртае выданьне «Бібліятэкі Свабоды». Вячаслаў Ракіцкі гутарыць зь вядомымі філёзафамі, гісторыкамі, культуролягамі, пісьменьнікамі пра нацыянальныя і каляніяльныя міты і брэнды двух апошніх стагодзьдзяў. Субяседнікамі — Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Тацяна Валодзіна, Пятро Васючэнка, Вінцук Вячорка, Алег Гардзіенка, Аляксей Дзермант, Алесь Краўцэвіч, Глеб Лабадзенка, Валянцін Мазец, Тацяна Процька, Зьміцер Саўка, Анатоль Сідарэвіч, Алег Трусаў, Сяргей Харэўскі, Захар Шыбека.





Тэлеканал «Белсат» пра кнігу Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда»





Гутарка Юрася Бушлякова зь Вячаславам Ракіцкім у праграме «Начная Свабода»




Вячаслаў Ракіцкі
Ракіцкі: У кнізе ёсьць спроба разабрацца, што ж усё-ткі сёньня ёсьць наша

Інтэрвію з аўтарам

«Гэтая кніга прысьвечаная апошнім двум стагодзьдзям, і яе часавая прастора прасьціраецца ад моманту расейскай акупацыі пры канцы васямнаццатага стагодзьдзя да сёньняшняга дня».
Аляксандар Лукашук

Рэстаўратары выраю

Прадмова да кнігі

«Вячаслаў Ракіцкі зь сябрамі робяць справу, якой немагчыма зрабіць: яны вычэрпваюць мора чужых мітаў, бліскучае, цяжкае і сьлізкае, як ртуць, і такое ж небясьпечнае».
Душа: свая і чужая

Пасьляслоўе аўтара

«У XX стагодзьдзі Беларусь становіцца разьменнай манэтай у эўрапейскіх геапалітычных гульнях. Найбольш працяглым і зьнішчальным для нацыі стаў бальшавіцкі палон. Любошчы расейскага імпэрыялізму і камунізму амаль дабіваюць нацыю».
Народная Воля: Пошукі беларускай Атлантыды на Радыё Свабода

Газета «Народная воля» пра выхад другога тому кнігі мастацтвазнаўцы і радыёжурналіста Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда».
Сяргей Харэўскі
Харэўскі: Так разьвітваюцца зь мітамі

«Мне вельмі прыемна было ўжо патрымаць у руках гэтую кніжку. Бясспрэчна, гэта ўнікальная рэч. І, бадай, нішто так нам сёньня не баліць, я маю на ўвазе інтэлігенцыю, культуролягаў, гісторыкаў культуры, як вось гэты пошук уласнай ідэнтычнасьці…»
«Наша Ніва»: Дзве душы беларуса

Гутарка зь Вячаславам Ракіцкім з нагоды выхаду другой кнігі «Беларуская Атлянтыда».
Лабадзенка: Кніга, якая можа зрабіць чытача беларусам

«Кнігу „Беларуская Атлянтыда“ Вячаслава Ракіцкага можна параўнаць з „Каласамі пад сярпом тваім“ Уладзімера Караткевіча. Калі і адну, і другую кнігу даць у рукі непадрыхтаванаму чытачу, то яна можа зрабіць яго беларусам».
Алесь Краўцэвіч
Алесь Краўцэвіч: «Цікава было паразважаць над мітам пра Машэрава»

«… сама падборка аўтараў, і сама падборка тэмаў — гэта цікава. Мне, напрыклад, хоць я і мэдыевіст, было цікава паразважаць над мітам пра Машэрава. Тым больш што я жыў у яго эпоху, быў студэнтам і нават у свой час сачкануў ад удзелу ў яго пахаваньні»
Міхась Скобла
Міхась Скобла: «Разбураючы міты савецкай Беларусі»

Мы дваццаць гадоў жывем у незалежнай Беларусі, а наша жыцьцё да гэтай пары прасякнута савецкімі мітамі. Мы іх павінны пазбаўляцца. І найлепшым дапаможнікам тут будзе новая кніга Вячаслава«.
Відэарэпартаж з прэзэнтацыі кнігі — інфармацыйная праграма «Аб’ектыў», БЕЛСАТ

Тэкст сюжэту
Сюжэт у выпуску навінаў на Радыё Рацыя

Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі. — 2010. — 352 с.

Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда: Рэаліі і міты эўрапейскай нацыі. — 2006. — 504 с.: іл.

Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG