Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку АГП судзяць за «прыставаньне да чыноўнікаў», бо лічаць гэта хуліганствам


Алена Луцковіч
Алена Луцковіч

Акцябрскі раённы суд 30 студзеня пачаў разгляд адміністрацыйнага пратаколу на дробнае хуліганства, складзены лейтэнантам міліцыі Арцёмам Доўбікам у дачыненьні жыхаркі райцэнтру, актывісткі АГП і лідэркі «Маладых дэмакратаў» Алены Луцковіч.

Акцябрскі раённы суд 30 студзеня пачаў разгляд адміністрацыйнага пратаколу на дробнае хуліганства, складзены лейтэнантам міліцыі Арцёмам Доўбікам у дачыненьні жыхаркі райцэнтру, актывісткі АГП і лідэркі «Маладых дэмакратаў» Алены Луцковіч.

Пільнасьць праявіў намесьнік начальніка ідэалягічнай працы, культуры і ў справах моладзі Акцябрскага райвыканкаму Сяргей Зарычны. Ён западозрыў маладую жанчыну ў хуліганстве, патэлефанаваў у міліцыю і нават напісаў заяву: маўляў, 17 студзеня ў 13.55 ішоў на працу і ўбачыў, што Алена Луцковіч і Андрэй Павук на плошчы перад райвыканкамам задаюць пытаньні мінакам ды здымаюць на відэакамэру. Зарычны зрабіў выснову, што пытаньні Луцковіч і Павук парушаюць грамадзкі парадак.

«Сямнаццатага студзеня, — тлумачыць Алена Луцковіч, — мы з Андрэем Павуком цікавіліся думкай жыхароў райцэнтру, наколькі выбары ў Беларусі сумленныя й справядлівыя. Мне гэта тым больш цікава, бо мінулай восеньню я сама ўдзельнічала ў выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адказы местачкоўцаў зьмясьцілі ў блёгу „Рудабельская паказуха“. Хацелі, вядома, пачуць і думкі мясцовых чыноўнікаў. Я была зь мікрафонам, задавала пытаньні, а Павук здымаў на відэакамэру. І вось цяпер мяне вінавацяць у хуліганстве, бо я нібыта „прыставала“ да чыноўнікаў з непрыемнымі пытаньнямі. Думаю, што гэтай адміністрацыйнай справай мясцовая ўлада хоча стварыць прэцэдэнт, напалохаць і такім чынам заткнуць рот іншадумцам».

Апрача заявы Сяргея Зарычнага, у міліцыю на наступны дзень з інтэрвалам у пяць хвілінаў паступілі заявы ўдзельніцы выбарчых камісіяў, начальніцы аддзелу арганізацыйна-кадравай работы райвыканкаму Тацяны Семянец, начальніцы ўпраўленьня працы, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва Тацяны Габінетавай, галоўнай спэцыялісткі аддзелу архітэктуры і будаўніцтва Ірыны Дулуб.

«У заявах у міліцыю, — дадае экс-кандыдатка ў дэпутаты, — яны напісалі, што мае пытаньні, гэта значыць пра выбары, былі для іх дужа непрыемнымі, парушылі іхні „эмацыйны спакой“, ды так, што чыноўніцы „не маглі ажыцьцяўляць сваю працоўную дзейнасьць“. Прынамсі, так яны сфармулявалі свае прэтэнзіі».

Адміністрацыйную справу пра «хуліганства» актывісткі разглядае старшыня суду Акцябрскага раёну Людміла Гармаш. Абвінавачаная ў хуліганстве Алена Луцковіч заявіла ёй адвод на той падставе, што раней судзьдзя пры разглядзе скаргі самой Луцковіч на дзеяньні намесьніка старшыні райвыканкаму Ўладзімера Елісеева (забарону пікету) прыняла бок чыноўніка.

Калі судзьдзя Гармаш адводу не прыняла, Алена Луцковіч заявіла хадайніцтва, што ёй патрэбен абаронца. У зьвязку з хадайніцтвам разгляд справы перанесены на наступны тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG