Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўзросьце 106 гадоў у Нямеччыне памерла сакратарка Гёбэльса


Брунгільда Помзэль
Брунгільда Помзэль

У Нямеччыне на 107-м годзе жыцьця памерла Брунгільда Помзэль, былая асабістая сакратарка міністра народнай асьветы і прапаганды Трэцяга Рэйху Ёзэфа Гёбэльса, паведамляе «Нямецкая хваля». Яна была адной з апошніх, хто асабіста ведаў галоўных нацысцкіх злачынцаў.

Помзэль памерла 27 студзеня ў сваім доме ў Мюнхэне. Яна стала асабістай сакратаркай Гёбэльса ў 1942 годзе і працавала ў яго да ягонага самагубства 1 траўня 1945 года. Помзэль сьцьвярджала, што нічога ня ведала пра канцлягеры і Галакост у цэлым, калі працавала на пасадзе, і пасьля, па яе словах, яе мучыла пачуцьцё віны.

Неўзабаве пасьля заканчэньня вайны Брунгільда Помзэль была арыштаваная і прысуджаная да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Улетку 2016 года ў сваім апошнім інтэрвію яна сказала журналістам: «Бог ня існуе, але дʼябал, вядома ж, ёсьць. І няма ніякай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG