Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя падала заяўку на правядзеньне «Маршу недармаедаў» 15 сакавіка


Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне аргкамітэту правядзеньня Маршу недармаедаў. Менск, 23 студзеня 2017 году

30 студзеня ў Менскі гарвыканкам падалі заяўку на правядзеньне 15 сакавіка «Маршу недармаедаў» супраць дэкрэту прэзыдэнта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Свае подпісы пад заявай у гарвыканкам таксама паставілі старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук і актывіст Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ўладзімір Лабудоў.

Арганізатары акцыі просяць дазволіць шэсьце ад будынку Нацыянальнай акадэміі навук да плошчы Бангалор. Мяркуецца, што марш пройдзе пад лёзунгамі адмовы ад выплаты падатку на «дармаедзтва».

У аргкамітэт «Маршу недармаедаў» уваходзяць Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет», АГП, рух «За свабоду», аргкамітэты па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Партыі працоўных і партыі «Надзея», БСДП (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзянская кампанія «Наш дом».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG