29 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Магілёва адбудзецца суд над вязьнем магілёўскай турмы, праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
Савецкі суд Гомля арыштаваў блогера Максіма Філіповіча яшчэ на пяць сутак.
У Леніскім судзе Горадні 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў». Сярод падсудных былі ня толькі грамадзкія актывісты, а і звычайныя людзі.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску Вячаславу Сіўчыку прысудзілі 15 сутак. Самога палітыка на судзе не было.
Суд над Міколам Статкевічам аднавіўся ў судзе Ленінскага раёну Менску, але самога палітыка на ім зноў не было.
У Гомелі працягваюцца суды над удзельнікамі сакавіцкіх «маршаў недармаедаў».
23 сакавіка аб 11.30 у судзе Ленінскага раёну гораду Менску мае адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы Міколы Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі 17 лютага ў сталіцы.
Савецкі суд Гомелю 23 сакавіка мае разглядзець другую адміністрацыйную справу супраць блогера-«недармаеда» Максіма Філіповіча і чарговую — супраць журналіста «Белсату», на гэты раз Яўгена Меркіса.
Эдварда Дмухоўскага, Віталя Дзюка, Васіля Корабава, Валянціну Навумаву вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Суд прызначаны на чацьвер, 23 сакавіка а 10-й гадзіне.
Кіраўніцу рэгіянальнай суполкі РЭП, Галіну Сьмірнову, затрымалі сёньня ўвечары ў Бабруйску. Ёй інкрымінуюць артыкул 23.34 Адміністратыўнага кодэксу - парушэньне правіл арганізацыі масавых сходаў.
Баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў». Сябра БНФ Мікалай Чарнавус — старэйшы атрымаў чарговы штраф.
Прысуд — 920 рублёў штрафу.
Суд Першамайскага раёну Менску агучыў вырак былому дырэктару «Менаблаўтатрансу» Віктару Русаку: 5 гадоў у калёніі строгага рэжыму і канфіскацыя маёмасьці. Арышт накладзены на маёмасьць коштам 500 тысяч даляраў.
Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 сакавіка.
Валерыя Мінца вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 17 сакавіка ў Менску.
Увечары 21 сакавіка ў менскай кватэры Міраслава Лазоўскага адбыўся вобшук. Сам Міраслаў прысутнічаў, яго прывезьлі людзі ў масках, ён быў моцна зьбіты.
Наняты праваабаронцамі адвакат Пётар Барысаў у апошнія дні наведаў у гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня Віктара Рубцова, Максіма Філіповіча, Уладзімера Кацору, Дзьмітрыя Сабурава, пакараных арыштамі на 10–13 сутак.
Удзельнік «Маршу недармаедаў» у Берасьці Андрэй Марач другі раз трапіў на суткі. Гэтым разам не за масавую акцыю, а па абвінавачаньні ў брыдкаслоўі.
Адзін зь лідэраў пратэстаў «недармаедаў» на Берасьцейшчыне, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў».
Хвойніцкі (Хойніцкі) раённы суд 21 сакавіка пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 10 базавых велічыняў (230 рублёў) мясцовага жыхара Максіма Максіменку за рэпост відэасюжэту з суполкі «Ўкантакце» пад назвай «Рэвалюцыйнае дзеяньне».
Суд Кастрычніцкага раёну пастанавіў аштрафаваць віцебскую каардынатарку аргкамітэту партыі БХД на 50 базавых велічынь.
20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску не адбылося разгляду адміністрацыйных спраў Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі — яны не зьявіліся ў суд.
Аднаго зь лідэраў «Маршаў недармаедаў» на Берасьцейшчыне Аляксандра Кабанава будуць судзіць у Бярозе, а ў Берасьці адбудзецца працэс над удзельнікам маршу Андрэем Марачам.
Судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Ірына Званко спыніла разгляд справы паводле пазову начальніка Лоеўскага райаддзелу міліцыі Ўладзімера Бухаўцова ў частцы прэтэнзіяў да тэлеканалу «Белсат» Польскага агульнанацыянальнага тэлебачаньня аб абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі з кампэнсацыяй маральнай шкоды.
Баранавіцкія актывісты Мікалай Чарнавус — старэйшы (БНФ) і Мікалай Чарнавус — малодшы (АГП) атрымалі штрафы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі каля падатковай інспэкцыі 6 лютага.
У Савецкім судзе Гомеля 23 сакавіка адбудзецца разгляд яшчэ адной адміністрацыйнай справы супраць блогера Максіма Філіповіча.
Супраць таемнасьці разгляду адміністратыўных спраў затрыманых за акцыю «дармаедаў» у Мазыры пратэстуе праваабаронца Ўладзімер Целяпун.
Беспрацоўнага Аляксандара Барысенку, як і Алега Шаўко, міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3, якая адбылася ў Мазыры 18 сакавіка на плошчы Леніна.
Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка судзяць за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі — «Маршу недармаедаў» у Бабруйску — і ўдзел у ёй.
Алега Шаўка пакаралі 10 суткамі арышту за парушэньне арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
У Мазыры сёньня мае адбыцца суд над Аляксандарам Шаўко, беспрацоўным удзельнікам сходу, які адбыўся на плошчы Леніна 18 сакавіка.
У падкантрольным Крамлю судзе Сімфэропаля сёньня адбудзецца разгляд справы супраць украінскага журналіста Міколы Семяны, які супрацоўнічаў з праектам Радыё Свабода «Крым. Рэаліі». Папярэдняе паседжаньне па справе адбылося ў канцы лютага.
«Народны сход» — акцыя пратэсту, якая будзе тычыцца дэкрэту №3 і іншых эканамічных праблем, — абвешчаная ў Баранавічах а 16.00 на плошчы Леніна.
Супрацоўнікі міліцыі пагражаюць забраць у журналісткі Ларысы Шчыраковай 10-гадовага сына Сьвятаслава.
На выхадзе з дому раніцай затрыманы баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык.
Сёньняшнія суды ў Гомлі над удзельнікамі «Маршу недармаедаў», які адбыўся 19 лютага, цягнуліся даўжэй, чым сама акцыя пратэсту.
Выйшла на свабоду затрыманая на 7 сутак арышту пасьля «Маршу недармаедаў» у Маладэчне лідэрка Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова. Разам зь ёй 10 сакавіка былі затрыманыя Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і яшчэ некалькі чалавек.
У Гомлі пасьля суду над удзельнікамі «маршу недармаедаў» людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста Арцёма Шапарава.
У Гомелі судзяць 10 удзельнікаў «Маршу недармаедаў» і журналістку. Суды пачынаюцца а 14.30.
У Менску за ўдзел у акцыі 17 лютага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаная прадпрымальніца Галіна Лагацкая.
«Калі будуць падставы, калі будзе заява, то Генпракуратура правядзе праверку», — сказаў Канюк і дадаў, што трэба выслухаць і «другі бок».
Усяго з пачатку сакавіка за «Маршы недармаедаў» пасадзілі пад арышт, аштрафавалі ці выклікалі ў суд каля 200 чалавек.
У судзе Першамайскага раёну Менску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыяў недармаедаў.
Суды пачынаюцца ў другой палове дня. У 14.30 у судзе Гомельскага раёну судзяць журналістку-фрылансэрку Ларысу Шчыракову паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») у Рагачове.
Асноўныя абвінавачваньні: «непадпарадкаваньне міліцыі», «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», «арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства».
22-гадовы жыхар Магілёва Канстанцін Чарноў прабыў больш за 12 гадзін у зьняволеньні са зламанымі рукамі. Яго затрымалі па сканчэньні акцыі пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах, якая адбылася на вуліцы Ленінскай 15 сакавіка.
Судзьдзя Першамайскага суду Менску Анастасія Папко апраўдала журналістку Дыяну Серадзюк. Вырашальную ролю ў працэсе адыгралі сьведкі — будаўнікі «Белрэканструкцыі»: яны прызналіся: супрацоўнікі міліцыі прынесьлі ім гатовы пратакол і прымусілі падпісаць.
Адзін з затрыманых у судзе Цэнтральнага раёну, Андрэй Навакоўскі, моцна зьбіты. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібы распыліў газ у час затрыманьня.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску затрыманы 15 сакавіка грамадзянін Расеі Павал Маркаў атрымаў 15 сутак і абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага рашэньня.
У суд даставілі 10 чалавек, якіх учора затрымалі прэвэнтыўна. Першай судзяць студэнтку Лінгвістычнага ўнівэрсытэта Лізавету Пракопчык. Супрацоўнікі АМАП Батун і Антановіч сьведчаць, што дзяўчына выказвалася нецэнзурнай лаянкай.
Загрузіць яшчэ