Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сам сабе брыдкасловіў», — берасьцейцу Андрэю Марачу прысудзілі 10 сутак арышту


Андрэй Марач

Удзельнік «Маршу недармаедаў» у Берасьці Андрэй Марач другі раз трапіў на суткі. Гэтым разам не за масавую акцыю, а па абвінавачаньні ў брыдкаслоўі.

Судзьдзя Ленінскага суду Берасьця Раман Карабан прысудзіў Андрэю Марачу 10 сутак арышту за брыдкаслоўе.

Як сказаў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, ён расцэньвае прысуд Андрэю Марачу як прэвэнтыўнае затрыманьне напярэдадні акцыяў на Дзень Волі і «Маршаў недармаедаў» 25 і 26 сакавіка:

«Пасадзілі за дробнае хуліганства, якога ён не зьдзяйсьняў, бо сьведкі-міліцыянты самі казалі, што нікога не было, была пустка, а Марач ішоў і сам сабе брыдкасловіў. Гэты прысуд — менавіта прэвэнтыўны арышт з мэтай, каб ня даць Андрэю Марачу нейкім чынам удзельнічаць у мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка. Таксама, у межах псыхалягічнай вайны супраць насельніцтва Беларусі, людзей палохаюць штрафамі, суткамі, міліцэйскай сваволяй, каб людзі баяліся выйсьці на вуліцу».

10 сакавіка Андрэй Марач ужо быў асуджаны на 5 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы недармаедаў» 5 сакавіка ў Берасьці. Другі раз яго затрымалі міліцыянты 17 сакавіка непадалёк ад дому. На яго склалі пратакол за брудную лаянку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG