Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор пра затрыманьні 15 сакавіка: «Калі будуць падставы, правядзем праверку». Відэа падстаў


Суд над удзельнікамі акцыі недармаедаў у Менску 16 сакавіка 2017 году. На фота — Андрэй Навакоўскі, якога абвінавачваюць у нібы распыленьні газу падчас затрыманьня

Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк заявіў журналістам, што пасьля «Маршу недармаедаў» 15 сакавіка не паступала заяў у пракуратуру пра гвалтоўныя затрыманьні, а камэнтаваць затрыманьні, «грунтуючыся выключна на паведамленьнях СМІ», ён ня будзе, перадае Naviny.by.

«Калі будуць падставы, калі будзе заява, то Генпракуратура правядзе праверку», — сказаў Канюк і дадаў, што трэба выслухаць і «другі бок».

За акцыю 15 сакавіка ў Менску пасадзілі больш за тры дзясяткі чалавекі, таксама суды за акцыі праходзілі ў іншых гарадах. Шмат людзей было затрымана на прыпынку каля «Белай вежы»: там «людзі ў цывільным» гвалтам выцягвалі людзей з тралейбуса, падазраючы, што яны анархісты, якія хавалі твары пад маскамі падчас шэсьця.

Некаторыя затрыманыя сьцьвярджалі, што наогул ня бралі ўдзелу ў акцыі, іншыя — што не насілі масак і маюць відэадоказы гэтага. Сьведкі-міліцыянты не заўсёды маглі апісаць дэталі затрыманьня — напрыклад, апісаць маску затрыманага. Таксама гвалтоўныя затрыманьні праводзіліся перад маршам у Менску, пасьля маршу ў Магілёве.

Відэа затрыманьняў 15 сакавіка. Асьцярожна, шмат лаянкі ў першым відэа!

«Затрыманьне праводзілася ў грамадзкім транспарце, бо была верагоднасьць таго, што правапарушальнікі могуць схавацца, — тлумачыў прадстаўнік МУС Георгі Яўчар. — У час затрыманьня грамадзяне аказалі супраціў, адзін супрацоўнік міліцыі атрымаў траўмы і цяпер знаходзіцца на лячэньні ў шпіталі».

Усяго з пачатку сакавіка за «Маршы недармаедаў» пасадзілі пад арышт, аштрафавалі ці выклікалі ў суд каля 200 чалавек.

Чаму рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыяў пратэсту становяцца ўсё больш брутальнымі?

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG