Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Першамайскім судзе Менску судзяць студэнтаў, затрыманых прэвэнтыўна. 13—15 сутак


Лізавета Пракопчык

У суд даставілі 10 чалавек, якіх учора затрымалі прэвэнтыўна. Першай судзяць студэнтку Лінгвістычнага ўнівэрсытэта Лізавету Пракопчык.

Супрацоўнікі АМАП Батун і Антановіч сьведчаць, што дзяўчына выказвалася нецэнзурнай лаянкай. Супраціўлялася, крычала. Пракопчык заяўляе хадайніцтва дапытаць дзяўчыну, якая ішла разам зь ёй. Сьведка Сахарчук кажа, што яна была разам з Пракопчык. Пракопчык была ў мэдычнай павязцы, бо хварэе на грып. Яна ня лаялася, ішла спакойна.

Лізавеце Пракопчык далі 13 сутак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG